Грамадства

Памятаеце акрываўленага мужчыну з міліцэйскага відэа? Яго будуць судзіць яшчэ і за наркотыкі

«У Мінскім раёне пяцёра мужчын пашкодзілі аўто жонкі міліцыянера», — паведаміла міліцыя 29 верасня. Апублікавалі і відэасюжэт: мужчыны пакінулі свае машыны ў лесе, прыйшлі пехатой да дома міліцыянера. Тое аўто аблілі фарбай, пазалівалі дзверы мантажнай пенай, прабілі колы.

Усіх мужчын жорстка затрымалі. Міліцыя выклала відэа, дзе адзін з затрыманых прызнаецца, што «памыліўся палітычнымі поглядамі». На відэа — дзіцячы трэнер Антон Быкоўскі (падрабязней пра яго чытайце тут).

4 снежня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне па справе скончылі. Усіх фігурантаў вінавацяць у злосным хуліганстве, якое здзейсніла група асоб. Пакаранне — да 6 гадоў.

Акрамя таго, некаторым фігурантам дадалі і іншыя абвінавачванні.

«Вызначана, што 28-гадовы жыхар Мінскага раёна збыў 30-гадоваму мінчаніну тэлескапічную металічную дубінку. Паводле заключэння эксперта, гэты прадмет з'яўляецца халоднай зброяй ударна-раздрабняючага дзеяння, — паведамляюць следчыя.

Адпаведна, 28-гадовага мужчыну вінавацяць у збыце халоднай зброі — гэта да 2 гадоў калоніі.

31-гадовага мужчыну — у вырабе і захоўванні прадметаў, «дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў». Прасцей кажучы, у яго канфіскавалі аналаг кактэйлю Молатава. Гэта таксама караецца тэрмінам да 2 гадоў.

Ну а ў Антона Быкоўскага следчыя знайшлі наркотыкі.

«Дома ў 39-гадовага жыхара Мінскага раёна было канфіскавана марыхуана. Там жа выяўлены каноплі ў гаршчочку, а таксама спецыяльнае абсталяванне для іх вырошчвання — лямпы, вентылятары», — паведаміў СК.

Цяпер Быкоўскага вінавацяць яшчэ ў захоўванні наркотыкаў без мэты продажу (да 5 гадоў калоніі) і ў вырошчванні раслін, якія ўтрымліваюць наркатычнае рэчыва групай асоб ці тым, хто раней здзейсніў такое ж злачынства (гэта ўжо да 7 гадоў).

Жонка Антона Быкоўскага кажа, што не ведала ні пра якія наркатычныя рэчывы.

«Увогуле апошні месяц перад затрыманнем мы з Антонам жылі паасобку — быў крызіс у стасунках. Таму я нічога не ведаю. Калі пры ператрусе штосьці знайшлі, я была ў іншым пакоі і не бачыла, што там. У пратаколе было напісана проста «рэчыва расліннага паходжання», — кажа Дар’я.

Антон і Дар'я

Быкоўскі, як і іншыя фігуранты, застаецца пад вартай. Матэрыялы справы перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў33

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў33

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць