
Пра гэта заявілі ў эфіры «Беларусь 1», піша «Звязда».
Выхад на плато па захворванні на COVID-19 чакаецца да канца снежня. На гэтым узроўні, павдле прагнозаў, краіна пратрымаецца месяц-два, пасля чаго пойдзе паступовае зніжэнне колькасці выпадкаў COVID-19.
Па словах кандыдата медыцынскіх навук і загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрыя Горбіча, цяпер у краіне сапраўды больш пацыентаў з каранавірусам, чым гэта было ў першую хвалю. Калі вясной шпіталізавалі фактычна ўсіх, у тым ліку з лёгкім цягам захворвання і нават кантактаў першага ўзроўню, то ў сапраўдны момант стацыянары прымаюць больш цяжкіх пацыентаў.
Юрый Горбіч дадаў (цытата па БелТА), што эпідсітуацыя цяпер складаная па ўсёй краіне. І калі ў вясновую хвалю захворванне нарастала з поўначы на поўдзень, то зараз «гарыць» уся Рэспубліка. Гэта стварае пэўнае напружанне, бо магчымасці перакідвання рэсурсаў паміж рэгіёнамі досыць абмежаваныя.
-
Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам
-
Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты
-
Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары