Свет

СМІ: Трамп змірыўся з паразай на выбарах, але публічна пра гэта не кажа

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у прыватных гутарках прызнае сваю паразу на мінулых 3 лістапада выбарах, аднак не робіць гэтага публічна, каб тым самым прыцягнуць да сябе больш увагі. Пра гэта паведаміла ў аўторак газета Politico са спасылкай на свае крыніцы, піша ТАСС.

Паводле іх звестак, амерыканскі лідар таксама разумее, што ў сераду Сенат і Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША на сумесным пасяджэнні зацвердзяць перамогу абранага прэзідэнта Джозэфа Байдэна. Па словах крыніцы выдання, кіраўнік Белага дома нават прызнаўся, што ён «проста расчараваны» паразай на прэзідэнцкіх выбарах. Кіраўнік дзяржавы, адзначае газета, змірыўся са сваёй паразай літаральна ў апошнія тыдні. Нягледзячы на тое, што Трамп прызнае ў прыватных гутарках сваю паразу, адзначаюць крыніцы Politico, ён усё ж сцвярджае, што выйграў бы сумленныя выбары.

Амерыканскі лідар таксама абмяркоўваў з памочнікамі планы пакінуць Вашынгтон і адправіцца ў свой маёнтак Мар-а-Лага ў штаце Фларыда.

Трамп працягвае заяўляць пра фальсіфікацыі на выбарах толькі для прыцягнення да сябе большай увагі, тлумачыць выданне. «Сэнс [гэтых дзеянняў] у тым, каб прадстаўляць цікавасць і працягваць абмеркаванні ў навінах», — растлумачыла крыніца газеты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць