Грамадства

Ідзе суд над жыхаром Віцебска, які распыліў супраць міліцыянтаў газавы балончык — 9 пацярпелых

11 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пачаў разглядаць крымінальную справу 25-гадовага віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Раней да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці Ісакаў не прыцягваўся. Цяпер яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Віцебская вясна.

Справу разглядае суддзя Сяргей Будрэвіч. Сярод удзельнікаў працэсу — дзевяць пацярпелых міліцыянтаў, якія на першым пасяджэнні давалі свае паказанні. На пачатак працэсу ўсе ахвотныя не трапілі, у тым ліку журналісты.

Арцём Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка ў межах адміністрацыйнага разбору. За парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. У межах крымінальнай справы знаходзіцца ў СІЗА ад 28 кастрычніка.

Паводле пракуратуры, 25 кастрычніка Арцём Ісакаў узяў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым шэсці. Абвінавачанне сцвярджае, што Ісакаў не менш двух разоў «распыліў струмень пярцовага газу ў бок твараў і тулаваў міліцыянтаў Вайцяхоўскага, Іванова, Сянкевіча». Гэтымі дзеяннямі Ісакаў, паводле пракуратуры, перашкодзіў міліцыянтам затрымаць нецвярозага грамадзяніна, які выкрыкваў абразлівыя словы ў іх бок. Сцвярджаецца, што Ісакаў таксама выкрыкваў нецэнзурныя словы, паказваў сярэдні палец левай рукі, пасля чаго збег з месца злачынства. Дзеянні Ісакава былі кваліфікаваныя паводле арт. 364 КК — як гвалт у дачыненні супрацоўнікаў унутраных спраў з мэтай перашкоды іх службовай дзейнасці.

Пазней, падчас свайго затрымання ў раёне вуліцы Чкалава, Ісакаў, паводле абвінавачання, не менш трох разоў распыліў пярцовы газ у бок міліцыянтаў Аненкава, Дунца, Лазукі, Радкевіча, Ратнікава. Гэтым нібыта прычыніў фізічны боль супрацоўнікам міліцыі (дзеянні кваліфікаваныя таксама паводле арт. 364 КК).

Арцём Ісакаў прызнаў сваю віну часткова. 

У першы дзень судовага даследавання суд пачаў апытваць пацярпелых міліцыянтаў. Усе яны паведамілі, што ў той ці іншай ступені пацярпелі пасля распылення Ісакавым пярцовага газу. У найбольшай ступені пацярпеў Мікалай Вайцяхоўскі, які, з ягоных слоў, змог вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў толькі праз хвілін 30-50. Казаў, што газ яму трапіў непасрэдна ў твар.

Пацярпелыя міліцыянты 25 кастрычніка былі апранутыя ў цывільнае адзенне і выконвалі свае службовыя абавязкі, знаходзячыся ў калоне пратэстоўцаў. Паводле супрацоўнікаў, яны меліся спыняць супрацьпраўныя дзеянні: канфіскоўваць незарэгістраваную сімволіку ці затрымліваць нецвярозых грамадзян.

Супрацоўнікі МУС паведамілі ў судзе, што ў дачыненні да іх «грамадзяне былі настроеныя агрэсіўна, заклікалі пераходзіць на бок народу, абражалі крыўднымі словамі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць