Грамадства

3 гады «хіміі» атрымаў мінчук, які выкаціў камень на дарогу падчас акцыі пратэсту

Абвешчаны прысуд па справе 25-гадовага палітвязня Валерыя Каленчыца. 10 жніўня Валерый разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту выкаціў камень на праезную частку на вуліцы Прытыцкага.

Суддзя Алена Жывіца прызнала яго вінаватым у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і прысудзіла да 3 гадоў «хіміі». Абвінавачаны вызвалены ў зале суда, піша Tut.by.

Валерый Каленчыц з адукацыі зваршчык, яго затрымалі 16 кастрычніка 2020 года дома. Паводле версіі следства, 10 жніўня мужчына разам з групай асоб наўмысна перашкаджаў руху грамадскага транспарту, загадзя гэта спланаваўшы. Акрамя таго, не падпарадкаваўся неаднаразовым патрабаванням супрацоўнікаў праваахоўных органаў і парушыў закон «Аб масавых мерапрыемствах».

За гэтую ж акцыю ўжо асудзілі сябра Валерыя, Арцёма Мядзведскага, яго прысудзілі да 3 гадоў «хіміі», вызвалілі ў зале суда, пакуль прысуд не ўступіў у сілу.

Каленчыц у судзе пацвердзіў, што на фота, дзе людзі цягнуць камень на вуліцу Прытыцкага, паказаны ён, віну прызнаў часткова. Заявіў, што 10 жніўня быў дома з жонкай і аднагадовым дзіцем, калі яму патэлефанаваў сябар Арцём Мядзведскі і паклікаў гуляць. Яны сустрэліся на Пушкінскай, назіралі за акцыяй пратэсту, а потым адгукнуліся на просьбу іншых людзей, дапамаглі выкаціць камень на праезную частку. Пасля чаго Мядзведскі і Каленчыц стаялі ў баку і на працягу дзвюх гадзін з боку назіралі за тым, што адбываецца.

Абвінавачаны заявіў, што раскайваецца ў зробленым, удакладніў, што быў цвярозы, іншыя прадметы, акрамя каменя, не чапаў, заклікаў разысціся не чуў.

Прысуд — 3 гады «хіміі», у тэрмін будзе залічаны час, які абвінавачаны правёў у СІЗА — з 16 кастрычніка 2020 па 22 студзеня 2021 з разліку адзін дзень у ізалятары роўны двум дням «хіміі». Прысуд у законную сілу не ўступіў, Валерый Каленчыц вызвалены ў зале суда.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць