Грамадства

Бацькі прасілі адпусціць сына — усіх траіх забралі на Акрэсціна і далі максімальна магчымыя суткі

На Акрэсціна адправілі цэлую сям’ю Рудзёў — бацьку, маці і сына. 

Уладзіміра, Святлану і іх сына Андрэя затрымалі 23 студзеня каля станцыі метро «Спартыўная».

Ілюстрацыйнае фота. АМАП на «Пушкінскай» 23 студзеня

«Гэта было недзе ў 15:30. Яны ішлі ў метро, калі на дарозе спыніўся бусік і адтуль выскачылі сілавікі. Яны пабеглі за братам і яшчэ адным хлопцам у шапцы Дзеда Мароза. Брата затрымалі ў дварах. Бацькі падышлі, прасілі адпусціць яго. Ім спачатку казалі сысці. А пасля прапанавалі праехаць у РУУС і там усё вырашыць», — расказвае дачка Ганна.

З аддзялення нікога ўжо не выпусцілі.

У пратаколе сям'і напісалі, што яны пікетавалі на вуліцы Бельскага. Бацьку Уладзіміру накінулі яшчэ і артыкул за «непадпарадкаванне» — пабачылі, што раней яго ўжо затрымлівалі (у лістападзе пасля маршу мужчына адседзеў 15 сутак). Па версіі міліцыі, ён супраціўляўся затрыманню і садзіўся на зямлю. 

У панядзелак асудзілі сына і маці — суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Чыж далі ім па 15 сутак. Пасяджэнне па бацьку адклалі на аўторак. Дачка цэлы дзень збірала відэа з камер назірання дома, дзе добра відаць, што бацька паводзіў сябе спакойна. Суд двойчы рабіў перапынак, каб вывучыць запісы.

Што змянілася? Версія сведкі-міліцыянта: ён распавёў на пасяджэнні, што Уладзімір сапраўды да буса прайшоў самастойна, але ўжо перад дзвярыма нібыта пачаў упірацца. Суддзя Ала Скуратовіч пакарала мужчыну 25 суткамі.

Андрэю 20, ён студэнт.

«Студэнты — любімая катэгорыя ў судах, таму я разумела, што без шанцаў. Думаю, брат таксама. Больш за ўсё перажывала за маці, якой 55 год — чаму б ёй не выпісаць хаця б штраф?» — засмучваецца дзяўчына.

Пасля суда яна ездзіла ў ЦІП перадаць лекі бацькам — яны сардэчнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным7

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі33

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць