Меркаванні

Забарона бел-чырвона-белага сцяга, верагодна, паскорыць змену сістэмы. Вось чаму

Лукашэнкаўцы спадзяюцца, што забаронай сімвала яны ўскладняць палітычную мабілізацыю сваіх праціўнікаў, а на нацыянальныя пачуцці ім пляваць. Памыляюцца.

Генпракуратура анансавала прызнанне беларускага нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім «по просьбам трудящихся».

Гэтага можна было чакаць. Фактычна, хоць дзяржава і называецца «Рэспубліка Беларусь», дамінуючыя пазіцыі ў ёй цяпер займаюць савецкія людзі, для якіх беларускае — чужое, а савецкае — сваё. Адпаведна, і бел-чырвона-белы сцяг для іх — не нацыянальны, а «апазіцыйны».

Забарона сцяга — гэта вынік таго шоку, які лукашэнкаўцы перажылі ў жніўні, калі развеялася ўтульная ілюзія іх уласнай прапаганды і яны пабачылі на вуліцах сотні тысяч людзей з БЧБ ды зразумелі, у якой яны маральнай ізаляцыі. Лукашэнкаўцы кіруюцца палітычнымі патрэбамі, думаюць, што забаронай сімвала яны ўскладняць палітычную мабілізацыю сваіх праціўнікаў, а на нацыянальнае вымярэнне ім пляваць. 

Чытайце таксама: «Будучыня гэтага сцяга ім глыбока да аднаго месца»

Аргумент пра выкарыстанне БЧБ кімсьці падчас вайны не вытрымлівае крытыкі: ну прызнайце экстрэмісцкімі заадно сцягі Расіі, Украіны, Літвы, Францыі і ўсіх астатніх еўрапейскіх краін, пад імі таксама хадзілі нечыя калабаранты. І, як казаў ветэран вайны Васіль Быкаў, забараніце заадно штаны, таму што іх насіў Гітлер. Іншыя народы, аднак, ведаюць, што пад сцягамі хадзілі і святыя людзі.

Калі рашэнне аб прызнанні беларускага сцяга экстрэмісцкім будзе прынятае, ці яно дапаможа лукашэнкаўцам утрымаць уладу даўжэй і ці яно пагубіць беларускую нацыянальную свядомасць і культуру?

Дыктатуры падаюць ад эканамічных і сацыяльных праблем, незалежна ад сімволікі.

У Савецкім Саюзе за нацыянальныя сцягі садзілі ў турму, гэта не ўратавала яго ад развалу. А падчас звяржэння Чаўшэску дэманстранты на барыкадах найперш выразалі камуністычны герб са сцяга.

Чытайце таксама: Сапраўдныя беларускія сімвалы: вось што трэба ведаць пра Пагоню і БЧБ

У той жа час забарона сцяга будзе ўспрынятая беларускімі патрыётамі як абраза, як абвяшчэнне вайны. Савецкія людзі не разумеюць, што гэты сцяг значыць для беларусаў.

Беларускія нацыянальныя сімвалы святыя для мільёнаў беларусаў, яны ўжо ў літаральным сэнсе палітыя крывёю. Нацыянальныя пачуцці — далікатныя, любое таптанне на сцягу выклікае моцную рэакцыю. Забарона нацыянальнага сцяга не будзе выключэннем — яна стане магутнай матывацыяй для процідзеяння і каталізуе падзеі.

Намер уладаў выкліча масавыя петыцыі грамадзян у дзяржаўныя органы. Можна чакаць і масавых акцый пратэсту ў Мінску, і моцнай хвалі салідарнасці беларусаў свету.

Мы бачым, што беларусы за межамі РБ у абсалютнай большасці, акрамя рэдкіх групак, прыкормленых пасольствамі, вызнаюць бел-чырвона-белы сцяг.

Дынаміку палітычнай барацьбы забарона сцяга паскорыць, а што з культурай? Рэферэндум 1995 года меў фатальныя наступствы для беларускай мовы, за 25 гадоў Беларусь перажыла татальную моўную русіфікацыю. Можа быць, і забарона сцяга прывядзе да фатальных наступстваў для нацыянальнай свядомасці? 

Забарона сцяга нагадвае, што будучыня беларусаў як нацыі, будучыня беларускай культуры цяпер залежыць ад кожнага беларуса, на дзяржаву не даводзіцца спадзявацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць