Грамадства44

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў

У Беларусі — больш за 23 тысячы населеных пунктаў. Далёка не заўсёды зразумела, як правільна вымаўляецца і пішацца назва таго ці іншага. І калі шматпакутны Лунінец адораны націскам у Вікіпедыі, то з вёскай на дзясятак дамоў могуць узнікнуць пытанні. Каб гэта выправіць, Ігар Палынскі з калегамі стварыў адмысловы анлайн-даведнік, піша «Будзьма».

Anłajn-daviednik

На гэты момант у даведніку можна знайсці, як пішуцца назвы населеных пунктаў нашай краіны па-беларуску (з націскамі!) і па-руску, альтэрнатыўныя варыянты назваў (калі яны ёсць), а таксама даведацца, дзе знаходзяцца населеныя пункты і як скланяюцца іх назвы.

Па словах Ігара Палынскага, ёсць яшчэ ідэі апісаць іх паходжанне, дадаць каардынаты.

«Некаторыя крыніцы інфармацыі ёсць, мы займаемся іх упарадкаваннем. Могуць быць недакладнасці — арыгінальная база досыць старая, але мы ловім і выпраўляем блохі, дадаём даныя, якія нам дасылаюць (пакуль асабіста, але прыкруцім магчымасць рабіць гэта праз сайт)», — піша Ігар Палынскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Для анлайн-даведніка набылі адмысловы дамен bielarus.live.

Таксама адзначаецца, што ўся наяўная на гэты момант інфармацыя ў анлайн-даведніку — на падставе даведніка Валянціны Лемцюговай, а таксама з граматычнай базы Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі.

Каментары4

  • Yes of course!
    09.12.2025
    Places!
  • адвар
    09.12.2025
    Фуфл. Знайшоў сваю вёску - нават напісана няправільна
  • .
    09.12.2025
    Яна больш за 2 гады месца на мапе не паказвае, і невядома, колькі яшчэ пражыве. Няма магчымасці забраць усю, ў адрозненне ад свабоднага праекта (калі толькі за грошы). Звычайная, цяжка зразумелая дурка беларускіх дзяржсайтаў з блакіроўкай замежных IP-адрасоў.

    Змены ў н.п. ёсць, пераважна знікненне.

    Так што альтэрнатыўная версія не замінае. Пры гэтым насцярожвае выпраўленне памылак па запытах карыстальнікаў. Калі гэта апіскі, то нармальна, а калі нешта іншае, то залежыць ад тыпа памылкі, можа быць неадназначным рашэннем.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць