Свет

У Маскве судзяць Аляксея Навальнага. Яму могуць замяніць умоўны тэрмін на рэальны

Маскоўскі гарадскі суд 2 лютага разглядае хадайніцтва Федэральнай службы выканання пакаранняў аб замене ўмоўнага тэрміну па справе «Іў Рашэ» Аляксею Навальнаму на рэальны

Затрыманні каля суда. Фота РБК

Пасяджэнне па справе Навальнага праходзіць у адкрытым для прэсы рэжыме, нягледзячы на дзейныя ў сталічных судах каранавірусныя абмежаванні: на большасць працэсаў могуць трапіць толькі іх удзельнікі. Пасяджэнне Сіманаўскага суда ідзе ў выязным рэжыме ў будынку Масгарсуда, дзе ёсць вялікая зала і магчымасць правесці трансляцыю ў асобным памяшканні, піша РБК.

У зале суда знаходзяцца жонка Аляксея Навальнага Юлія і ягоныя адвакаты.

Перад пачаткам пасяджэння Навальны звярнуўся да сваёй жонкі: «Кажуць, што ты ўвесь час парушаеш грамадскі парадак. Дрэнная дзяўчынка, ганаруся табой», — кажа палітык, маючы на ўвазе, па ўсёй бачнасці, затрыманні Юліі Навальнай на няўзгодненых акцыях пратэсту ў Маскве.

Сёння каля суда затрымалі больш за 20 чалавек.

Навальны вярнуўся ў Расію 17 студзеня з Нямеччыны, дзе праходзіў лячэнне ад атручвання ядам групы «Навічок». Адразу па прылёце ён быў затрыманы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі9

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла2

Стала вядома, дзе цяпер працуе Андрэй Ярмак14

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі9

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць