Літаратура77

40 гадзін Караткевіча

У Пушкінскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» у аўдыё-фармаце. Гаваркая кніга складаецца з двух дыскаў, кожны — блізу 20 гадзін гучання.

У Пушкінскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» у аўдыё-фармаце. Гаваркая кніга складаецца з двух дыскаў, кожны — блізу 20 гадзін гучання.

Тэкст раману чытае Андрэй Каляда, колішні загадчык кафедры сцэнічнай мовы Беларускай акадэміі мастацтваў.

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца, лічыць, што за цяперашнім светам патрэба ў аўдыёкнігах пільная. «Мы зрабіліся мабільнымі. Ды чаму б не ўзяць у дарогу Караткевіча? Гэта якраз той аўтар з якім цікава і прыемна прабавіць аднастайнае падарожжа», — кажа ён.

У кампаніі «БелТонМедыя», што выдала кружэлку, даводзяць, што дзякуючы падобным дыскам, моладзь, жывучы ў амаль татальных рускамоўі, атрымае мажлівасць пачуць, як гучыць беларуская мова. Хаця як прызнаюцца самі вытворцы, раз-пораз моладзь купляе беларускія аўдыёкнігі з іншых прычынаў. Распавядае Алесь Калоша, дырэктар «БелТонМедыя»: «Адразу пасля выхаду дыску да нас пазваніла маладая асоба з пытаннем, дзе можна набыць кружэлку. Я адказаў, што дыск будзе на днях у краме «Акадэмкніга». Роўна праз дзень дзяўчына тэлефануе яшчэ раз і мала не з плачам у голасе паведамляе, што ў той кнігарні няма. Тэлефонныя нараканні працягвалася некалькі дзён, а я ўсё не мог даўмецца, чаму такая цікавасць да кнігі. Нарэшце дзяўчына патэлефанавала ў чарговы раз і пачала голасна ўшчуваць: «Вы што не разумееце, што ў мяне хутка экзамен?!»

Кампанія «БелТонМедыя» супольна з тэатральным рэжысёрам Валерам Мазынскім, мастацкім кіраўніком праекта, ужо выдалі каля 30 дыскаў, сярод якіх айчынныя і замежныя творы Коласа, Арлова, Оруэла… У найбліжэйшых планах: казка «Маленькі Прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, а таксама гістарычны дэтэктыў Караткевіча «Чорны замак Альшанскі».

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць