Грамадства

У Гродне «справу аб пікеце ў акне з гномікам» вярнулі на дапрацоўку ў міліцыю

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 9 лютага прайшло чарговае пасяджэнне па «справе аб пікеце з гномікам», які стаяў у акне кватэры, нагадвае Tut.by.

Юрыя Яраша судзяць за «несанкцыянаваны пікет» — а па сутнасці за дэкаратыўнага гноміка з БЧБ-сцяжком у руках, які стаяў у акне кватэры.

s13.ru

Фота фігуры ў акне зрабіла Вольга Бондарава. Жанчына вядомая гарадзенцам тым, што ўдзельнічае ў праўладных аўтапрабегах і зафарбоўвае БЧБ-сімволіку на вуліцах горада. У першы дзень пасяджэнняў, 8 лютага, яна распавядала, што з'яўляецца арганізатарам акцыі «Антывандал», мэты якой — прыбіраць і зафарбоўваць БЧБ-сімволіку на вуліцах горада.

— Акцыя ўзгодненая з ідэалагічным аддзелам адміністрацыі горада. Кожны раз перад выездам мы папярэджваем міліцыю. У гэты дзень было гэтак жа — патлумачыла на судзе Бондарава. — Мы з калегам ездзілі па горадзе, шукалі незарэгістраваную сімволіку, каб яе прыбраць.

Падрабязней чытайце:
У Гродне судзяць за гноміка з бел-чырвона-белым сцяжком у акне. Абвінавачваюць у адзіночным пікеце

s13.ru

Яна таксама распавяла, што вучылася з жонкай Юрыя Яраша ў адным класе.

У аўторак, 9 лютага, павінны былі слухаць сведку — суседку абвінавачанага, аднак яна і сам Юрый аказаліся ў заторы. Пра гэта папярэдзілі сакратара суда.

Падтрымаць гаспадара гноміка прыйшло каля 10 чалавек, аднак іх не пусцілі ў залу пасяджэння. Людзям сказалі падымацца на чацвёрты паверх. Там усе стаялі ў чаканні, міма прайшоў суддзя.

У выніку ў залу пасяджэння нікога не пусцілі, так як «суд ужо пачаўся». У гэты час унутры знаходзілася толькі адна жанчына, у прысутнасці якой Валерый Шпак і абвясціў, што справа адпраўляецца на дапрацоўку ў РАУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ17

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Багдана Юнчыка знайшлі4

У Беларусь прыйшоў новы цыклон — «Леоні». Ён прынёс ледзяны дождж3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў8

У Бразіліі маланка ўдарыла па натоўпе прыхільнікаў Жаіра Балсанару ВІДЭА1

«Ні слова па-расейску». На ўчарашняй сустрэчы Ціханоўская і Зяленскі гаварылі кожны на сваёй мове33

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг1

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ17

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць