Грамадства1111

Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце

Вы жывяце разам, купляеце кватэру, гадуеце дзяцей. Але па законе вы адзін аднаму — ніхто. Ніякіх правоў на маёмасць, ніякіх гарантый пры расставанні, ніякай спадчыны. Грамадзянскі шлюб у Беларусі — гэта юрыдычная пустыня. Няма штампа ў пашпарце — значыць, для дзяржавы вашай пары не існуе. Як не застацца ля разбітага карыта пасля 10 гадоў сумеснага жыцця?

Фота: vecteezy.com

Для закона існуе толькі шлюб, зарэгістраваны ў ЗАГСе

— Па праве Рэспублікі Беларусь незарэгістраваны саюз (у народзе — «грамадзянскі шлюб», юрыдычна — сумеснае пражыванне) не спараджае тых жа правоў і абавязкаў, што і афіцыйны шлюб. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і прызнае толькі саюз, зарэгістраваны ў аддзеле ЗАГС. У сувязі з чым сумеснае пражыванне цягне за сабой шэраг юрыдычных складанасцяў, — патлумачыў «Мінскай праўдзе» Дзмітрый Вакшэль.

Пры расставанні маёмасць можа застацца толькі аднаму партнёру

Напрыклад, важна разумець прававыя наступствы кожнага кроку: у выпадку расставання законная жонка і грамадзянская апынуцца ў зусім розных прававых умовах.

— Пры разводзе мужа і жонкі, якія знаходзяцца ў зарэгістраваным шлюбе, пры адсутнасці шлюбнай дамовы іх долі ў сумесна нажытай маёмасці апрыёры прызнаюцца роўнымі, незалежна ад таго, на каго аформлена купля або кім унесены грашовыя сродкі. Тыя, хто жыве без рэгістрацыі, не могуць патрабаваць падзелу маёмасці, бо юрыдычна і фактычна з'яўляюцца староннімі адзін аднаму людзьмі, — трактуе закон адвакат.

Як абараніць сябе пры куплі кватэры ці машыны

У грамадзянскім шлюбе маёмасць належыць таму, на каго яна аформлена або зарэгістравана, а другі бок застаецца проста ні з чым.

— Любыя пакупкі, будзь то аўтатранспарт, нерухомасць, прадметы інтэр'еру, бытавая тэхніка, асабістыя рэчы, каштоўнасці, набытыя адным з партнёраў на асабістыя сродкі па-за шлюбам, з'яўляюцца выключна яго асабістай уласнасцю. Толькі пісьменныя паводзіны пары, якая жыве ў грамадзянскім шлюбе, дазваляюць вырашыць цэлы комплекс праблем прававога характару пры расставанні, — распавядае спецыяліст.

Нягледзячы на адсутнасць абароны інтарэсаў такіх пар у Кодэксе аб шлюбе і сям'і, адносіны можна выбудаваць юрыдычна правільна, выкарыстоўваючы нормы цывільнага заканадаўства.

— Такім чынам, асноўнае правіла бяспекі гучыць: куплю трэба афармляць на дваіх. Пры рэгістрацыі пераходу права ўласнасці кожнаму з партнёраў будзе выдадзена сваё пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі права ўласнасці на долю. Сваю частку кожны з партнёраў пасля зможа прадаць, абмяняць, падарыць, завяшчаць або перадаць у спадчыну паводле закону, — адзначае Дзмітрый Вакшэль.

Даўгі таксама не дзеляцца

У грамадзянскім шлюбе ніхто не абавязаны адказваць па даўгах іншага. Адпаведна, даводзіцца разлічваць толькі на ўласныя сілы.

— Напрыклад, калі вы ўзялі крэдыт або пашкодзілі чужую машыну, а ваш грамадзянскі муж адмовіўся вам дапамагчы, плаціць будзеце толькі вы і ніхто іншы. У афіцыйным шлюбе ў выпадку з тым жа крэдытам выплачваць яго прыйдзецца абодвум сужэнцам, бо ў іх усё агульнае: як даходы, так і даўгі, — распавядае адвакат.

Грамадзянскі муж не лічыцца спадчыннікам

Таксама грамадзянскі муж/жонка не з'яўляецца спадчыннікам першай чаргі (у адрозненне ад афіцыйных мужа і жонкі).

— Спадчыннікамі першай чаргі па законе з'яўляюцца дзеці, муж (жонка), бацькі. Калі партнёр не працаваў, быў непрацаздольным і знаходзіўся на ўтрыманні памерлага не менш за год да смерці, толькі тады ён можа прэтэндаваць на спадчыну, — тлумачыць спецыяліст.

Адзіны спосаб абараніць партнёра — завяшчанне

Адзіны надзейны спосаб абараніць партнёра — скласці завяшчанне на яго імя.

— Правы дзяцей, народжаных у незарэгістраваным шлюбе, прыраўнаваныя да правоў дзяцей у законным шлюбе, калі бацька прызнаў дзіця (устаноўлена бацькоўства). Калі бацька не запісаны, аліменты можна спагнаць толькі праз устанаўленне бацькоўства ў судзе, — падагульніў Дзмітрый Вакшэль.

Каментары11

  • Filipp
    11.05.2026
    "Адвакат патлумачыў, чым рызыкуюць пары без штампа ў пашпарце"©
    Хай яшчэ патлумачыць, якія рызыкі зьяўляюцца, пры штампе ў пашпарце.
  • Суповой пакетик
    11.05.2026
    Антарэс, дорогой, ни одна церковь без штампа в паспорте пару, желающую "просто повенчаться" и на порог не пустит! Да что Церковь - под хупу таких не пустят тоже... в общем, путь к благословляемому Богом браку лежит через ЗАГС!
  • 5
    11.05.2026
    Антарэс, Нет. в Беларуси сначала штамп в ЗАГСе, толко потом церковные венчания. Без штампа в паспорте в РБ не обвенчают ни в церкви, ни в костеле.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць