Культура66

Чароўны трусік у Краіне Цудаў

Абсалютна апакаліптычная песня Юрыя Дземідовіча з паўфіналу «Дзіцячага Еўрабачання». З хардкоравымі устаўкамі, харальнымі спевамі і гіпнатычным рэчытатывам. Піша Павал Касцюкевіч.

1. Apocalypse now and here

Канец свету блізкі. Пра гэта сведчыць абсалютна апакаліптычная песня Юрыя Дземідовіча з паўфіналу «Дзіцячага Еўрабачання». З хардкоравымі устаўкамі, харальнымі спевамі і гіпнатычным рэчытатывам, якую, здаецца, не ўсведамляючы робленага, спявае звычайна-айчынны волавокі хлопчык. Абсалютна непадумна, адкуль у «дзіцячым Еўрабачанні», святая святых прыстойнай гламурнасці, з’явіўся тагасветны трусік, які «выводзіць крэйдай плюсік, пэнснэ надзявае, лаціну вывучае».

Пакуль дарослыя інфантылы спаборнічаюць, хто вынайдзе найсаладжавую «Казку» для дарослых, 13-гадовы Юра Дземідовіч адбамбіў для дзіцячага еўрабачання абсалютна недзіцячую, як перастроечная чарнуха, хіцяру, ад якой касцянее сэрца.

Ролік з песняй Дземідовіча выклікаў цэлую буру каментароў у беларускім Сеціве. Падаем наяскравейшыя:

«Ужо ўсе бачылі нашага беларускага хлопчыка, які выпадкова выклікаў Д’ябла?»

«Гэта самае арыгінальнае здарэнне з беларускай эстрадай ад часоў «Песняроў».

«Ялфімаў у пралёце».

«Падчас прагляду роліка я атрымаў сапраўдны шок. Як апрытомнеў, першай жа думкай было: вось, хлопчык збіраецца выканаць на дзіцячай версіі Eurovision песню, якую Дэвід Тыбет вытужваецца напісаць з часоў Imperium. Вось толькі за плячыма Тыбета — акультызм, наркотыкі, лонданскі андэграўнд канца 70-х і нязменная рэлігійная экзальтацыя з нагоды знаёмства з кожнай новай ерассю. За плячыма ж хлопчыка — толькі той самы «нулік»...»

«Не магу толкам сказаць, ці мне гэта страшэнна спадабалася, ці страшэнна не спадабалася, але торкнула — адназначна!»

А яшчэ ў Сеціве створаны віртуальны фан-клуб Юр’я Дземідовіча, а на хвалі ўсеагульнай гістэрыі Сяргей Балахонаў пераклаў словы песні на беларускую мову.

2. Паслямова

...Я не ведаю, як мне далей аглядаць культуру для НН. Я не ведаю, як я цяпер буду хадзіць на канцэрты ў «Казу» і дэка Глухіх. Уся культсітуацыя ў Беларусі пасля «Чароўнага трусіка» перамянілася: багну, якая ўфармавалася ў старым жалезным вядры, міжволі бязлітасна разгойдаў адзін чалавечак. І не раўнуючы кэралаўскія, беларускія Алесі цяпер неспадзёўкі апынуліся ў царстве чароўнага трусіка, у дзівоснай краіне са знакам «нулік» (хіба ў беларускім перакладзе «са знакам плюсік»). Залюстроўе, ці што… Усё, кідаю пісаць — мне страшна.

Павал Касцюкевіч

Каментары6

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць