Здароўе

Фітнэс-трэкеры могуць стаць прарывам у барацьбе з каранавірусам

Даследчыкі выявілі, што звесткі, запісаныя фітнэс-трэкерамі, напрыклад Apple Watch, з’яўляюцца добрым індыкатарам таго, ці будзе ва ўладальніка гадзінніка станоўчы тэст на кавід. Гэта можа стаць сапраўдным прарывам у барацьбе з пандэміяй.

Фота Depositphotos.com

Падступнасць каранавіруса ў тым, што яго разносяць і бессімптомныя носьбіты. Даследчыкі з Mount Sinai Health System (сетка бальніц у Нью-Ёрку) знайшлі патэнцыйны дыягнастычны інструмент для бессімптомных выпадкаў — Apple Watch.

Навукоўцы выявілі, што разумны гадзіннік паказваў змены ў сэрцабіцці людзей за сем дзён да таго, як у іх быў дыягнаставаны кавід, піша DW.

Даследчыкі засяродзіліся на варыябельнасці сардэчнага рытму ўдзельнікаў эксперыменту. Высокая варыябельнасць сардэчнага рытму сведчыць пра актыўнасць нервовай сістэмы, а таксама сігналізуе, што імунная сістэма чалавека працуе добра.

«Гадзіннік паказаў значныя змены ў варыябельнасці сардэчнага рытму за тыдзень да таго, як ва ўдзельнікаў даследавання тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік», — адзначыў аўтар даследавання доктар Роберт Хіртан (Robert Hirten) з медыцынскай школы Icahn School of Medicine at Mount Sinai.

У даследаванні, якое праводзілася з 29 красавіка да 29 верасня, узялі ўдзел 297 медыцынскіх работнікаў з Mount Sinai Health System. Усе яны насілі гадзіннік Apple Watch і карысталіся адпаведным дадаткам на тэлефоне. У людзей, у якіх пазней дыягнаставалі кавід, час паміж двума ўдарамі сэрца вар’іраваўся менш, чым у тых, у каго тэст на каранавірус паказаў адмоўны вынік.

Такая інфармацыя можа мець вырашальнае значэнне ў барацьбе з каранавірусам.

«Распрацоўка спосабу ідэнтыфікацыі хворых на кавід да таго, як пацыенты пра інфекцыю даведаюцца праз тэст, стане прарывам у кантролі над каранавірусам, — сцвярджае доктар Хіртан. Якраз бессімптомныя пацыенты ўскладняюць стрымліванне інфекцыі».

Падобнае даследаванне праводзілася і ў Стэнфардскім універсітэце. Яго вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Nature Biomedical Engineering. Навукоўцы выявілі, што разумны гадзіннік можа выявіць каранавірус да таго, як ён будзе дыягнаставаны з дапамогай тэста. Даследчыкі вывучалі такія фактары, як пульс, колькасць крокаў за дзень і час сну.

У даследаванні ўзялі ўдзел 5262 удзельнікі. Навукоўцы прааналізавалі звесткі з гадзінніка 32 удзельнікаў, якія заразіліся каранавірусам.

Аўтары вызначылі, што 63% выпадкаў кавіду можна было выявіць да праяўлення сімптомаў, бо ў інфікаваных назіраўся павышаны пульс у стане спакою.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя16

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве застануцца толькі 13 з 25‑ці вызваленых учора палітвязняў3

«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў14

У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга

Лукашэнка прызначыў новага начальніка віцебскай абласной міліцыі

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ2

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя16

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць