Улада

За год колькасць работнікаў, што працуюць няпоўны час, вырасла ў восем разоў

У Беларусі захоўваецца тэндэнцыя павелічэння колькасці работнікаў, занятых няпоўны час.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 8 чэрвеня паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.

Такая выснова зроблена на падставе аналізу сітуацыі ў красавіку 2009 года.

Колькасць такіх работнікаў склала 75,6 тыс. чалавек, што ў 1,2 раза больш, чым у сакавіку 2009 года, і ў 8,3 раза больш, чым у красавіку 2008 года.

На 1% павялічылася ў красавіку ў параўнанні з сакавіком колькасць работнікаў, якім былі дадзеныя водпускі без захавання або з частковым захаваннем заработнай платы, — з 50,7 тыс. да 51,2 тыс. чалавек. У параўнанні з красавіком 2008 года гэты паказчык павялічыўся ў 6,6 раза. Такім чынам, агульны аб’ём вымушанай няпоўнай занятасці ў красавіку 2009 года ўзрос у параўнанні з сакавіком у 1,1 раза і склаў 126,8 тыс. чалавек, або 3,8% да спіскавай колькасці работнікаў супраць 3,5% у сакавіку. Пры гэтым у параўнанні з красавіком 2008 года колькасць не поўнасцю занятых работнікаў павялічылася ў 7,5 раза.

На думку намесніка міністра, «такім чынам наймальнікі на дадзеным этапе актыўна выкарыстоўваюць вымушаныя водпускі і няпоўны працоўны час як антыкрызісныя меры, скіраваныя на захаванне працоўных калектываў, праяўленне сацыяльнай адказнасці да сваіх работнікаў, якія ў гэтых умовах выкарыстоўваюцца многімі краінамі». Грушнік падкрэсліў, што «на выпадак пагаршэння становішча на рынку працы міністэрствам падрыхтаваны і рэалізуецца комплекс дадатковых мер, скіраваных на захаванне стабільнай сітуацыі і недапушчэнне росту беспрацоўя».

У прыватнасці, прапаноўваецца рэалізаваць меры па арганізацыі аплачваемых грамадскіх работ, актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, па апераджальнай перападрыхтоўцы кадраў, работнікаў, якія знаходзяцца пад рызыкай звальнення, стварэнні субсідаваных працоўных месцаў. Падрыхтаваны і ўнесены на разгляд урада праект указа прэзідэнта аб даванні работнікам, якія знаходзяцца ў вымушаным водпуску без утрымання, магчымасці браць удзел у аплачваемых грамадскіх работах нароўні з беспрацоўнымі і выплаты ім зарплаты са сродкаў, што накіроўваюцца на забеспячэнне занятасці. Таксама прадугледжваецца магчымасць рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных выслабаненых работнікаў, якія з’яўляюцца акцыянерамі прадпрыемстваў.

Паводле слоў Грушніка, у кожным рэгіёне ствараецца інфармацыйная база аб аб’ектах грамадскіх работ, аб сезонных і часовых работах, месцазнаходжанні і відах работ для арганізацыі часовай занятасці работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў вымушаных водпусках.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць1

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства17

Айцішніка з вялікім досведам асудзілі за «фінансаванне экстрэмізму» і зброю6

«Частка пацярпелых стагнала ад болю, некаторыя самастойна выбраліся з машыны». Відавочцы — пра жудасную аварыю з вайскоўцамі пад Асіповічамі6

У расійскім Энгельсе гарыць вайсковая часць пасля начной украінскай атакі1

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі10

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць1

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць