Грамадства

У Гродне пачаўся суд над Аляксандрам Арановічам — кіроўцам «Краіны для жыцця». У справе няма ніводных яго паказанняў

У судзе Ленінскага раёна Гродна 26 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Аляксандра Арановіча. Яго судзяць па артыкулах Крымінальнага кодэкса: (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт. 13 (падрыхтоўка да злачынства) ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках). 

Фота «Радыё Свабода»

Кіроўцу аўтадома «Краіны для жыцця» абвінавачваюць ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 мая, а таксама ў Магілёве. Падставай жа для завядзення справы стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. Аляксандр Арановічу віну не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова, піша spring96.org.

Згодана з абвінавачваннямі, Аляксандр Арановіч з 20 па 29 мая 2020 года «па папярэдняй змове прыняў удзелам у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак у Магілёве і Гродне»: «Дзейнічаючы праз інтэрнэт, ён заклікаў да групавых дзеянняў, якія звязаныя з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі».

А з 4 мая, натхніўшыся заклікамі Статкевіча і Севярынца, Арановіч далучыўся да актывістаў «Краіны для жыцця».

Сумесна з Ціханоўскім, Фурманавым і іншымі, разам са Статкевічам, вялі дэструктыўную агітацыю, у Гродне пад выглядам выбарчага пікета па зборы подпісаў правялі незаконнае масавае мерапрыемства без дазволу органаў улады. Арановіча абвінавачваюць у тым, што ён па змове з Фурманавым, Кнігай, Разнічэнкам, Ціханоўскім 29 траўня прыбыў у складзе на Савецкую плошчу ў Гродне на двух аўтобусах і легкавых аўтамабілях.

Па версіі абвінавачвання Арановіч «спецыяльна апрануўся ў падобную вопратку і дапамагаў у неправамерных дзеяннях Ціханоўскаму. У якасці правакацыйнай падставы грэбліва паводзіў сябе да супрацоўнікаў міліцыі Казлоўскага і Хвалені. Такім чынам, Аляксандр Арановіч здзейсніў злачынства, прадугледжаннае ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Што тычыцца падтрыхтоўкі да ўдзелу да масавых беспарадкаў (ст. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), то падставай для гэтага стала старая дымавая шашка, якую Арановіч нібыта захоўваў на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах. 

«Натхніўшыся заклікамі Статкевіча і Севярынца, набыў дымавую шашку з мэтай правакацыі і распальвання бясчынства натоўпу ў горадзе Старыя Дарогі. Захоўваў шашку на гарышчы дома па месцы рэгістрацыі і жыхарства. 4 ліпеня шашка канфіскаваная супрацоўнікамі міліцыі», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Аляксандр Арановічу цалкам віну не прызнае. Ён сказаў, што абвінавачванне неабгрунтаванае і незразумелае.

Што адбываецца на судзе?

На думку дзяржабвінавачвання віна Арановіча пацвярджаецца паказаннямі сведак, заключэннямі экспертызы. Аляксандр Арановіч у судзе адмовіўся ад дачы паказанняў. У судзе вырашылі абвясціць паказанні Арановіча, дадзеныя ім падчас папярэдняга следства. Пракурор зачытаў пратаколы допыту ад 30, 31 траўня, 8 ліпеня, а таксама за лістапад, снежань. У іх Аляксандр, як і на судзе, адмаўляўся ад дачы паказанняў і не прызнаваў віну.

Падчас следства запытваліся, ці знаёмы ён з методыкай Джына Шарпа

На першых допытах у яго заптываліся пра тэлеграм-канал, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім, пра сувязі з Ціханоўскім, Статкевічам, Севярынцам, Бабарыкам, Лосікам, «Народнай Грамадой», а таксама пра Навальнага. У Аляксандра запытваліся, якая роля ў «Стране для жизни» была ў Сакава і Папова. Следчыя таксама задавалі такія пытанні: «Хто сустракаў каманду ў Гродне 29 траўня», «Навошта Кніга шукаў супрацоўнікаў МУС, для арганізацыі бойкі?», «Каму выгадная сітуацыя, каб Фурманаў пад выглядам пікету арганізоўваў несанкцыянаванае мерапрыемства?», «Ваша камплекцыя падобная з Ціханоўскім, для чаго апрануліся, як ён, хто дапамагаў?», «Што вядома пра аўтараў лозунгаў?», «Якая роля структураў замежных дзяржаваў?», «Знаёмыя вы з методыкай Джына Шарпа?», «З кім прапрацоўвалі тэхналогіі каляровай рэвалюцыі?», «Што вядома пра 900 тысяч даляраў, выяўленых у Ціханоўскага?»

Таксама ў яго запытваліся пра знаёмства з Уладзімірам Няронскім, пра тое, адкуль узялася дымавая шашка на гарышчы дома. На ўсе гэтыя і іншыя пытанні Арановіч адмовіўся адказваць. Аляксандр нават адмаўляўся ад подпісу пратаколаў.

Каментары

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы12

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый13

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

Адвакатам Аляксея Навальнага далі ад 3,5 да 5,5 гадоў калоніі па справе аб удзеле ў «экстрэмісцкай» супольнасці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →