Увечары ў пятніцу на 85-м годзе жыцця памёр форвард «Манчэстэр Юнайтэд» і адзіны шатландец — уладальнік «Залатога мяча» Дэніс Лоу.

«Манчэстэр Юнайтэд» апублікаваў заяву ад імя сям'і Дэніса Лоу на афіцыйным сайце клуба:
«З цяжкім сэрцам паведамляем вам, што наш бацька Дэніс Лоу, на жаль, памёр. Ён прайшоў праз цяжкую барацьбу, але цяпер, нарэшце, знайшоў спакой. Мы хацелі б падзякаваць усім, хто клапаціўся пра яго і дапамагаў яму цяпер і ў мінулым. Мы ведаем, як моцна людзі падтрымлівалі і любілі яго, і гэтая любоў заўсёды цанілася і мела значэнне. Дзякуй».
Кар'ера Дэніса Лоу прыпала на 1960-1970-я гады: у «МанЮнайтэд» ён правёў 11 сезонаў, таксама гуляў за «МанСіці», «Хадэрсфілд». «Тарына».
У складзе «МЮ» двойчы станавіўся чэмпіёнам Англіі, выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў, «Залаты мяч» атрымаў у 1964 годзе.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары