Грамадства

З БМЗ звольнілі актывіста, які выступаў за стварэнне незалежнага прафсаюза

26 лютага з БМЗ звольнілі актывіста Андрэя Мартысюка, які выступае за стварэнне на прадпрыемстве пяршоўкі незалежнага прафсаюза. «Вядома, палітыка», — не сумняваючыся называе прычыну ўжо былы завадчанін, паведамляюць «Моцныя навіны».

— Маральна да гэтага быў гатовы ўжо 8 снежня, — распавядае Андрэй. — Калі ў райвыканкам аднеслі дакументы на рэгістрацыю завадской пяршоўкі БНП, заставалася толькі назіраць і чакаць «сваёй гадзіны».

Тады на стол кіраўніка мэрыі ляглі імёны 11 актывістаў, якія вырашылі ўзяць стварэнне незалежнага руху ў свае рукі. Сёння на заводзе засталіся працаваць шасцёра з іх, астатніх звольнілі.

Мартысюка звольнілі за прагулы, як і некаторых яго паплечнікаў: кіраўніцтва не палічыла паважнай прычынай адбыванне сутак у ІЧУ.

Андрэя 8 лютага змясцілі ў ізалятар даседжваць тэрмін, які быў вынесены яму яшчэ ў жніўні.

Адбываць прысуджаныя 15 сутак Мартысюка адвезлі ў Жыткавіцкі ІЧУ. Але ўжо на чацвёрты дзень адпусцілі — тады, 14 жніўня, пасля сустрэчы мясцовых уладаў з гараджанамі начальнік міліцыі паабяцаў выпусціць на волю ўсіх жлобінскіх «палітыканаў».

Па выхадзе з ІЧУ Андрэй збіраўся ў адпачынак, які быў загадзя ўзгоднены з начальствам, але замест яго атрымаў распараджэнне на звальненне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы57

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць