Грамадства

«Каб пазбегнуць махляроў»: Беларусбанк уводзіць ліміты па некаторых аперацыях з карткамі

З 1 сакавіка Беларусбанк увёў абмежаванне памерам 3000 рублёў за суткі на правядзенне некаторых аперацый з дапамогай рэквізітаў банкаўскіх карт.

Прычына — «мінімізацыя выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў шляхам атрымання махлярами ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і правядзення аперацый». Абмежаванне можна адмяніць званком у кантакт-цэнтр або на падставе пісьмовай заявы, удакладняюць у Беларусбанку. Аднак для абароны кліентаў такой гэтай меры відавочна недастаткова: у ашуканцаў усё роўна ёсць магчымасць «адвесці» да 3000 рублёў у суткі з рахунку. Нагадаем, Беларусбанк уваходзіць у лік тых банкаў, кліентам якіх часцей за ўсё тэлефануюць ашуканцы.

Абмежаванне на 3000 рублёў у суткі распаўсюджваецца на наступныя віды аперацый:

адпраўка грашовых пераводаў (за выключэннем пераводаў паміж карткамі банка аднаго кліента і на карткі банка «любімых» асабістых нумароў);

аплата ў банкаўскіх, фінансавых, тэлекамунікацыйных, камп'ютэрных, інфармацыйных сэрвісах з МСС-кодамі 4812 (тэлекамунікацыйнае абсталяванне, уключаючы продаж тэлефонаў),

4813 (гандлёвыя кропкі тэлекам клавішнага ўводу, якія прапануюць адзінкавыя лакальныя і далёкія тэлефонныя званкі, выкарыстоўваючы цэнтральны нумар доступу без размовы з аператарам і выкарыстоўваючы код доступу), 4814 (тэлекамунікацыйныя паслугі), 4816 (камп'ютарныя сеткі, інфармацыйныя паслугі), 4829 (грашовыя пераводы), 4899 (кабельныя і іншыя платныя тэлевізійныя паслугі), 4900 (жыллёва-камунальныя паслугі), 6012 (фінансавыя ўстановы — гандаль і паслугі), 6050 (грашовыя пераводы, дарожныя чэкі), 6051 (нефінансавыя ўстановы — квазі-кэш), 6211 (каштоўныя паперы — брокеры/дылеры), 6540 (транзакцыі па фінансаванні POI, выключаючы аперацыі адкрыцця / папаўнення онлайн-дэпазітаў банка і куплі аблігацый).

У банку звяртаюць увагу на тое, што гэта абмежаванне можа быць адменена. Для гэтага кліенту трэба альбо патэлефанаваць у кантакт-цэнтр, альбо аформіць пісьмовую заяву ў адным з аддзяленняў банка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца12

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ3

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

Парадокс крэатыўнасці: адкрыцці робяць маладыя, а развіваюць ужо існыя тэорыі — немаладыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар2

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць