Навука і тэхналогіі

Дрэвы «з лабараторыі» могуць змяніць будучыню мэблі

Амерыканскія навукоўцы пачалі распрацоўваюць тэхналогію «вырошчвання» драўніны ў лабараторыі без глебы і сонечнага святла. Кіраўніца праекта Эшлі Бэквіт з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута ў ЗША спадзяецца, што з цягам часу выкарыстанне такой драўніны магло б дапоўніць традыцыйныя метады лясніцтва.

Фота Depositphotos.com

Мэта гэтага праекта — знайсці спосаб вытворчасці матэрыялаў для прамысловасці, якія б не залежылі ад зямлі і патрабавалі менш часу, чым вырошчванне дрэваў.

З дапамогай вырабленага праз 3d-прынтар гелю навукоўцы надаюць раслінным клеткам патрэбную форму. Дзякуючы гэтаму ў будучыні можна было б вырошчваць драўляныя дэталі, якія далей маглі б паслужыць матэрыялам для стварэння мэблі, піша ВВС.

Праца пачалася з вырошчвання маленькіх часцінак дрэва з дапамогай клетак цыніі, каб даказаць, што метад сапраўды працуе. Бэквіт спадзяецца, што ў будучыні атрымаецца павялічыць памер вырашчаных дэталяў.

Стварэнне ў лабараторыі драўлянага аб’екта памерам з нізкі столік заняло б шмат часу, магчыма, некалькі месяцаў. Аднак гэта ўсё роўна хутчэй, чым вырошчваць звычайнае дрэва, на што можа спатрэбіцца 20 гадоў.

Бэквіт тлумачыць, што лабараторнае дрэва не мае традыцыйнай для звычайнага дрэва ўнутранай структуры, яно больш падобнае да фанеры або кампазітнага матэрыялу. Цяпер тэхналогія знаходзіцца на раннім этапе развіцця, але на працягу наступнага дзесяцігоддзя можна чакаць ад яе рэальнага прагрэсу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць