Свет

Папа Рымскі ўпершыню ў гісторыі прыбыў у Ірак, каб дамагчыся абароны для мясцовых хрысціян

Папа Рымскі Францыск прыбыў у Ірак: гэта першы ў гісторыі візіт кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў гэтую краіну і першая міжнародная паездка папы з пачатку пандэміі, піша Бі-Бі-Сі.

Кіраўнік Ватыкана адправіўся ў паездку, нягледзячы на ўсплёск заражэння кавідам у Іраку і рызыкі для яго бяспекі. 84-гадовы Францішак настойвае, што захоўвае вернасць свайму пастырскаму абавязку.

Мэта ягонага візіту — умацаваць сэрцы хрысціянскай супольнасці ў Іраку і паспрабаваць наладзіць міжрэлігійны дыялог.

У краіне папа правядзе чатыры дні: ён сустрэнецца з іракскімі хрысціянамі, пагутарыць з галоўным шыіцкім святаром, прачытае малітву ў Масуле і адслужыць імшу на стадыёне ў Арбіле.

Для абароны папы і яго паствы ўлады Ірака вылучылі дзесяць тысяч супрацоўнікаў службаў бяспекі. Для прадухілення распаўсюду кавіду ў краіне ўведзеная кругласуткавая каменданцкая гадзіна.

У аэрапорце Багдада пантыфіка сустрэлі чырвонай дывановай дарожкай, «Одай да радасці» Бетховена і нацыянальнымі танцамі.

Нягледзячы на неспакойную абстаноўку ў краіне, усяго праз некалькі гадзін пасля ракетнага абстрэлу амерыканскай базы ў Іраку ў сераду, папа заявіў, што іракскіх хрысціян нельга падвесці ў другі раз. У 1999 годзе папа Ян Павел II адмяніў паездку ў Багдад пасля правалу перамоваў з урадам тагачаснага прэзідэнта Садама Хусэйна.

За два дзесяцігоддзі, якія прайшлі з тых часоў, колькасць адной з самых старажытных хрысціянскіх суполак свету ўпала з 1,4 мільёна да прыкладна 250 тысяч чалавек, цяпер гэта менш за 1% насельніцтва краіны.

Многія хрысціяне беглі з Ірака, ратуючыся ад шквалу гвалту на рэлігійнай глебе, які ахапіў краіну пасля ваеннага ўварвання ЗША ў 2003 годзе, у выніку якога быў скінуты Садам Хусэйн.

Дзясяткі тысяч хрысціян былі вымушаныя пакінуць свае дамы, калі баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД, прызнана тэрарыстычнай і забаронена ў многіх краінах) уварваліся ў Паўночны Ірак у 2014 годзе, разбурыўшы цэрквы, захапіўшы іх уласнасць і паставіўшы іх перад выбарам: плаціць падатак, перайсці ў іслам, бегчы або памерці.

Чаго спадзяецца дасягнуць папа падчас візіту? 

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы хоча падтрымаць гнаных хрысціянаў і заклікаць да міру на сустрэчах з палітычнымі і рэлігійнымі лідарамі Ірака.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць18

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк1

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць18

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць