Ежа

У Сінгапуры пачалі прадаваць мяса з прабіркі, якое можна нават вегетарыянцам

У снежні Сінгапур дазволіў продаж штучна вырабленага мяса. Распрацоўка такіх прадуктаў ідзе ўжо шмат гадоў, але азіяцкая краіна аказалася першай у свеце, дзе мяса з прабіркі стала камерцыйна даступным.

Фота Depositphotos.com

Пакуль што яго можна пакаштаваць толькі ў прыватным клубе, які прапануе нагетсы са штучнай кураціны за 23 даляры. Каля 200 чалавек ужо скарысталіся гэтай магчымасцю.

Кураціну для нагетсаў пастаўляе Eat Just Inc. — кампанія з Сан-Францыска, што пабудавала ў Сінгапуры сваю фабрыку і атрымала ад дзяржавы дазвол на выраб штучнага мяса.

Працэс вытворчасці мяса ўсё яшчэ звязаны з забойствам жывёл. Для вырошчвання штучнай кураціны выкарыстоўваецца пажыўны раствор, у складзе якога — атрыманая ад забітых рагатых жывёл бычыная сыроватка. Вытворцы сцвярджаюць, што яны стварылі раствор і без жывёльнага кампанента, але для яго выкарыстання патрэбны дазвол сінгапурскага ўрада, піша The Wall Street Journal.

Як мінімум 10 іншых кампаній таксама распрацоўваюць мяса з прабіркі самых розных відаў — ад мармуровай ялавічыны да ласося і мяса кенгуру. Некаторыя з іх нават атрымалі фінансавую падтрымку ў выглядзе інвестыцый ад вялікіх кампаній-пастаўшчыкоў мяса накшталт Tyson Foods і Cargill.

Кампаніі-ўдзельнікі даследаванняў кажуць пра тое, што ў штучнага мяса шмат пераваг.

Адна з іх заключаецца ў тым, што такое мяса магчыма атрымліваць у абмежаванай прасторы і ў закрытых памяшканнях.

Больш за тое, як у выпадку з сінгапурскай курацінай, мяса ў прабірцы вырошчваецца без выкарыстання антыбіётыкаў.

Да таго ж, штучнае мяса не патрабуе масавага вырошчвання жывёл з мэтай іх далейшага забойства.

Але нават сярод абаронцаў жывёлаў ёсць крытыкі новага прадукту. Некаторыя з іх асцерагаюцца таго, што праз штучнае мяса людзі яшчэ больш пераканаюцца ў тым, што мяса ім жыццёва неабходнае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць