Аўто

Porsche збіраецца вырабляць суперэкалагічны «электрабензін»

Кампанія Porsche інвестуе мільярды еўра ў распрацоўку электрамабіляў, але гэта не перашкаджае немцам шукаць іншыя спосабы зрабіць транспарт больш экалагічным. Такім варыянтам можа быць электрапаліва — штучны метанолавы бензін.

Фота Depositphotos.com

Штучны бензін будзе вырабляцца з выкарыстаннем вадароду, які, у сваю чаргу, будуць атрымліваць пры дапамозе ўзнаўляльнай энергіі.

Паліва будзе гарэць так жа, як і бензін з нафты, але не будзе так моцна спрыяць парніковым выкідам.

Электрапаліва магчыма прадаваць праз ужо існую сетку АЗС, а ўласнікам Porsche няма патрэбы змяняць будову рухавіка сваіх аўтамабіляў для новага паліва.

Па ацэнках прадстаўнікоў кампаніі, электрапаліва ад Porsche можа скараціць выкіды CO2 больш чым на 85%. Вытворчасць акумулятара для такога аўтамабіля, па іх жа словах, будзе менш шкоднай для навакольнага асяроддзя, чым вытворчасць акумулятара для электрамабіля, піша DW.

У 2014 годзе краіны ЕС дамовіліся, што вытворцы аўтамабіляў павінны да 2020 года знізіць узровень выкідаў CO2 ва ўсіх сваіх мадэлях да дзевяноста пяці грамаў на кіламетр. Тым, хто не выканаў гэтую ўмову, з гэтага года пагражаюць штрафы памерам у мільёны еўра, таму электрапаліва можа дапамагчы Porsche пазбегнуць пакарання.

Для вытворчасці электрапаліва ў паўднёвым Чылі ўжо будуецца завод. Там працуе найвялікшая ў Паўднёвай Амерыцы ветравая электрастанцыя, энергія з якой дазволіць вырабляць вадарод праз электроліз. Атрыманы вадарод будзе прапушчаны праз фільтры і ператвораны ў штучны метанол.

Кампанія плануе спачатку пратэсціраваць электрапаліва на гоначных трасах і толькі пасля гэтага выкарыстаць у сваіх мадэлях.

Пры гэтым кампанія не адмаўляецца ад распрацоўкі электрамабіляў. У фінансавай справаздачы Porsche за 2020 год паведамлялася, што да 2025 года кампанія плануе давесці колькасць электрамабіляў ці гібрыдаў да 50% ад усіх мадэляў маркі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве пасля расійскага ўдару абрынуўся пад'езд дома: 14 загінулых6

Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які трапіў у скандал з беларускай мовай13

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць8

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі14

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць