— Сцэнар распрацоўваецца за мяжой. Датычныя тыя асобы, якія ў свой час пакінулі нашу краіну. Ён прадугледжвае, што крайнімі па гэтым сцэнары будуць вядомыя ў апазіцыі асобы: Кастусёў, Губарэвіч і некаторыя іншыя, а таксама так званыя каардынатары дамавых чатаў. Прадугледжваецца, што арганізатары атрымаюць асноўныя фінансавыя дывідэнды, а тыя асобы, якія распачнуць спробу афіцыйнай арганізацыі мерапрыемства, пасля будуць адказваць за вывад людзей на несанкцыянаваную частку мерапрыемства на вуліцах з элементамі правакацый, магчымымі пацярпелымі з ліку простых грамадзян і нейкімі надзвычайнымі сітуацыямі.

Паводле яго слоў, адзін са сцэнарыяў прадугледжвае падачу афіцыйнай заяўкі на правядзенне мерапрыемства 25 сакавіка, збор людзей на плошчы Якуба Коласа, марш да Тэатра оперы і балета, затым — некантралюемы выхад людзей «па закліку вядомых тэлеграм-каналаў», сутыкненне з праваахоўнікамі, магчыма, больш жорсткія сцэнары з удзелам трэціх асоб і з нанясеннем калецтваў людзям.

Другі сцэнар прадугледжвае падачу па заяўным прынцыпе заяўкі на правядзенне афіцыйных мерапрыемстваў у раёне плошчы Бангалор з наступным вывадам людзей на акцыю з эмацыйным падагрэвам у цэнтральныя раёны горада, з правакаваннем дзеянняў праваахоўных органаў, — распавёў Церцель.

Трэці сцэнар, паводле яго слоў, распрацаваны на выпадак адсутнасці дазволу на заяўку: прадугледжваецца «адсочванне сітуацыі, інфармацыйная маніпуляцыя, арыентаванне на дамавыя чаты, на каардынатараў з наступным заклікам іх на акцыі са сутыкненнем з праваахоўнікамі ў цэнтры горада».

— Чакаецца, што правакацыі будуць, магчыма, з боку трэціх асоб, што пацягне негатыўныя наступствы, і на гэтым фоне ўдасца апраўдаць тыя сродкі, якія ў гэта ўкладзеныя, і справакаваць далейшае абвастрэнне сітуацыі.

Церцель адзначыў: у КДБ ведаюць, хто гэта плануе за мяжой, якія менавіта планы, каналы паступлення сродкаў, выканаўцаў на тэрыторыі Беларусі. Паводле яго слоў, сілавікі будуць дзейнічаць жорстка, у адпаведнасці з заканадаўствам. Церцель папрасіў грамадзян не паддавацца на правакацыі.

Кіраўнік КДБ заявіў, што за мяжой «склалася некалькі палітэмігранцкіх падрыўных цэнтраў, у якіх на ўтрыманні замежных спецслужбаў знаходзяцца так званыя ўцекачы, а асноўная плынь сродкаў накіроўваецца на дэстабілізацыю сітуацыі менавіта ў гэты перыяд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0