Свет

Ва ўкраінскім Цярнопалі перайменавалі футбольны стадыён. Гэта выклікала дыпламатычны скандал

На сесіі Цярнопальскага гарадскога савета прынялі рашэнне аб прысваенні гарадскому стадыёну назвы «Цярнопальскі гарадскі стадыён імя Рамана Шухевіча».

Раман Шухевіч — галоўнакамандуючы Украінскай паўстанцкай арміі.

Дэпутаты аднагалосна падтрымалі ініцыятыву аб новай назве стадыёна.

Гэта рашэнне асудзіў пасол Ізраіля ва Украіне Джаэль Ліён.

«Мы рашуча асуджаем рашэнне Цярнопальскага гарадскога савета прысвоіць гарадскому стадыёну імя сумна вядомага гаўптмана #SS Schutzmannschaft 201 Рамана Шухевіча і патрабуем неадкладнай адмены гэтага рашэння», — заявіў пасол.

Мэр Цярнопаля Сяргей Надал лічыць, што амбасадар Ізраіля ва Украіне, які абурыўся прысваеннем імя галоўнакамандуючага УПА Рамана Шухевіча цярнопальскаму стадыёну, стаў закладнікам «савецкай гістарыяграфіі». Адмяняць сваё рашэнне мясцовыя ўлады не будуць.

Мэр нагадаў, што сярод лідараў украінскіх паўстанцаў былі яўрэі: Лейба-Іцык Даброўскі, работнік палітычнага аддзела УПА, Лазар і Майсей Арэхавы-Штэйн.

Што тычыцца самога Шухевіча, мэр нагадвае, што з верасня 1942 па люты 1943 года сям'я Рамана Шухевіча хавала ў сваім доме ад пераследу нацыстамі суседскую яўрэйскую дзяўчынку Ірыну Райхенберг.

У сваю чаргу польскі горад Замосце прыпыніў адносіны з Цярнопалем і адмовіўся ад агульнага праекта з горадам з-за перайменавання стадыёна ў гонар Шухевіча.

«Я паважаю права кожнага народа на ўласнае разуменне гісторыі. Аднак я не магу прайсці міма жорсткасці вайны і непавагі да безабаронных ахвяр з боку польскага народа», — адзначыў мэр польскага горада Анджэй Унук.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі24

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко57

«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам7

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць