Кіраўнік НАН Беларусі назваў фэйкамі чуткі аб павышэнні радыяцыйнага фону каля АЭС
Уладзімір Гусакоў абверг інфармацыю аб павышэнні радыяцыі ў раёне БелАЭС. «Гэта проста фэйкі», — заявіў ён на прэс-канферэнцыі ў Менску ў чацвер, піша «Інтэрфакс».
Гусакоў запэўніў, што распаўсюджаная ў інтэрнэце інфармацыя пра нібыта перавышэнне радыяцыйнага фону ў раёне БелАЭС, не адпавядае рэчаіснасці.
«Ніякія збоі на станцыі не адбываюцца. Адбываюцца планавыя спыненні, адпрацоўваюцца розныя рэжымы працы. Таму станцыя працуе ва ўстаноўленым нармальным рэжыме», — запэўніў кіраўнік НАН Беларусі.
Ён таксама запэўніў, што Акадэмія навук забяспечвае поўнае суправаджэнне работ на БелАЭС ад пуску першага энергаблока.
-
«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая
-
У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома
-
«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары