Грамадства

У Брэсце затрымалі сузаснавальніка «Польскай школы»

Па крымінальнай справе аб «гераізацыі ваенных злачынцаў» затрыманы 43-гадовы берасцеец, паведамляе СК.

Справу распачаў пракурор Брэста. Паведамляецца, што 28 лютага нібыта былі ўчыненыя дзеянні, «накіраваныя на рэабілітацыю нацызму і распальванне нацыянальнай варожасці». Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы адзін з сузаснавальнікаў ТАА «Польская школа». Мужчына знаходзіцца ў ІЧУ.

Канфіскаваная офісная тэхніка, статутная дакументацыя і іншыя матэрыялы, у тым ліку плакаты і літаратура аб дзейнасці Рамуальда Райса.

Нагадаем, 9 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы Павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Падчас сустрэчы польскаму дыпламату быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з удзелам консула Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным «дню выклятых жаўнераў», які прайшоў 28 лютага 2021 года ў Брэсце з удзелам прадстаўнікоў звязаных з Польшчай няўрадавых і моладзевых арганізацый.

На думку беларускага боку, удзелам ва ўказаным мерапрыемстве польскі прадстаўнік «груба парушыў нормы міжнароднага права, у прыватнасці — Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах».

Консулу Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце Ежы Цімафеюку прапанавана пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны Дзень памяці «выклятых жаўнераў» адзначаецца ў Польшчы 1 сакавіка з 2011 года. Гаворка ідзе пра ўдзельнікаў антысавецкага падполля, якія змагаліся за незалежнасць краіны. Сярод іх былі і салдаты атрада Бурага, якія спалілі пяць вёсак на тэрыторыі з беларускім праваслаўным насельніцтвам.

Чытайце таксама:
Беларусы і «выклятыя жаўнеры»: паміж дзвюма таталітарнымі ідэалогіямі

Каментары

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць