Музыка

Песняй года на «Грэмі» стаў сінгл з адсылкай да пратэстаў у ЗША

Узнагароду ў гэтай намінацыі ўручылі спявачцы H.E.R за кампазіцыю I can't breathe. Найлепшым новым выканаўцам стала Megan Thee Stallion, найлепшым альбомам прызналі Folklore Тэйлар Свіфт.

Узнагароду ў адной з галоўных намінацый прэміі амерыканскай Нацыянальнай акадэміі мастацтва, навукі і гуказапісу «Грэмі» - «Песня года» атрымала хіп-хоп-спявачка H.E.R за сінгл I can't breathe. Трансляцыя 63-й штогадовай цырымоніі прайшла на YouTube.

Кампазіцыя адсылае да апошніх слоў афраамерыканца Джорджа Флойда «Я не магу дыхаць». У маі 2020 года мужчына памёр у бальніцы, пасля таго, як пры яго затрыманні ў Мінеапалісе паліцэйскія выкарыстоўвалі задушлівы прыём. Пасля гэтага ў гарадах ЗША і краін Еўропы разгарнуліся масавыя пратэсты пад лозунгам Black Lives Matter («Жыцці цемнаскурых маюць значэнне»).

Песня была выпушчаная ў чэрвені 2020 года.

У лік найбольш прэстыжных намінацый «Грэмі», якія фармальна называюцца» Вялікая чацвёрка«, таксама ўваходзяць «Найлепшы новы выканаўца», «Альбом года» і «Запіс года».

Найлепшым новым выканаўцам паводле версіі «Грэмі» стала рэп-спявачка Меган Джавон Рут Піт, больш вядомая пад псеўданімам Megan Thee Stallion. Узнагароду за найлепшы альбом атрымала Тэйлар Свіфт (Folklore).

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць