Грамадства

Адваката Зікрацкага, які абараняе многіх беларускіх журналістаў, выклікаюць на пераатэстацыю

Яна пройдзе 24 сакавіка, піша Tut.by.

Сяргей Зікрацкі, фота БАЖ

Сяргей Зікрацкі — адзін з найлепшых беларускіх адвакатаў, які спецыялізуецца на аўтарскім, карпаратыўным праве, інтэлектуальнай уласнасці. У апошні год Зікрацкі таксама ўдзельнічае на баку абароны ў палітычна матываваных справах, ён абараняе многіх беларускіх журналістаў, якія праходзяць па адміністрацыйных і крымінальных справах. Зікрацкі абараняў Tut.by, калі яго пазбаўлялі статусу СМІ, журналістку Белсат Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву), таксама ён адвакат супрацоўнікаў прэс-клуба, якія знаходзяцца ў СІЗА па абвінавачванні ў нявыплаце падаткаў.

Папярэдні раз кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці праводзіла пазачарговую атэстацыю адвакатаў 4 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства юстыцыі, з сямі адвакатаў атэстацыю прайшоў толькі адзін.

— Падставай для выкліку на пераатэстацыю стаў шэраг маіх каментароў у СМІ. Міністэрства юстыцыі палічыла, што гэтыя каментары не ў поўнай меры адпавядаюць заканадаўству, а таму сведчаць аб неналежным выкананні мной сваіх прафесійных абавязкаў. У сувязі з гэтым Міністэрства юстыцыі ініцыюе пазачарговую атэстацыю, каб вызначыць магчымасць далейшага выканання мной сваіх прафесійных абавязкаў, — распавёў Tut.by Сяргей Зікрацкі.

Ціск на адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у гучных палітычных справах, пачаўся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

За апошнія некалькі месяцаў Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адвакатаў Марыі Калеснікавай Аляксандра Пыльчанку і Людмілу Казак. Акрамя таго, ліцэнзій пазбаўленыя адвакаты Канстанцін Міхель, Міхаіл Кірылюк, Максім Конан. Без ліцэнзіі можа застацца Уладзімір Сазанчук, які абараняе палітыка Мікалая Статкевіча, блогера Дзмітрыя Казлова і журналістку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву).

У 2020 годзе была таксама спыненая ліцэнзія адваката Юліі Леванчук, яна вядомая па справе аб абароне збітага сілавікамі прадпрымальніка Максіма Харошына.

Акрамя пазбаўлення ліцэнзій, дзейнасць адвакатаў хочуць абмежаваць і законам. Нядаўна стала вядома, што ў Беларусі рыхтуецца законапраект «аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», якім прапануецца забараніць адвакатам, якія працуюць індывідуальна, і адвакацкім бюро абараняць людзей, якія праходзяць па крымінальных і адміністрацыйных артыкулах.

Пра ціск на беларускіх адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у палітычных справах, падчас 46-й сесіі Рады ААН па правах чалавека заяўляў і Вярхоўны камісар ААН.

У абарону беларускіх адвакатаў выступілі Амерыканская асацыяцыя юрыстаў (American Bar Association, ABA), Інстытут правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў (IBAHRI) і Фонд Дж. Клуні «За справядлівасць» (CFJ), а таксама аўтарытэтныя расійскія адвакаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць