Здарэнні

Хлопцу, які згвалціў і забіў 16-гадовую дзяўчыну ў Наваполацку, суд даў 20 гадоў калоніі

20-гадовы жыхар Магілёва атрымаў 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за згвалтаванне і забойства з асаблівай жорсткасцю 16-гадовай дзяўчыны, якое адбылося ў чэрвені мінулага года на беразе Дзвіны ў Наваполацку, паведамляе Tut.by са спасылкай на наваполацкі тэлеканал «Звязда».

Фота СК

СК паведамляў, што ў чэрвені мінулага года 20-гадовы жыхар Магілёва быў у камандзіроўцы ў Наваполацку. Вечарам хлопец выпіў і пазнаёміўся ў сацыяльнай сетцы з 16-гадовай дзяўчынай. Маладыя людзі сустрэліся на гарадской плошчы, схадзілі ў краму і пайшлі адпачываць на бераг Заходняй Дзвіны.

Там хлопец згвалціў дзяўчыну, збіў яе да смерці, а калі яна памерла, занёс цела ў зараснікі травы ў рацэ і схаваўся.

Раніцай хлопец схадзіў да ракі, знайшоў вопратку ахвяры, сабраў яе ў пакет і з'ехаў у Магілёў.

Па дарозе з ім пастаянна звязваліся па тэлефоне супрацоўнікі міліцыі, аднак ён не браў слухаўку. Прыехаўшы ў Магілёў, малады чалавек зразумеў, што яго дачыненне да знікнення дзяўчыны вядома міліцыянтам. Ён пайшоў у СК і прызнаўся ў злачынстве. Там яго затрымалі.

Хлопец спрабаваў заблытаць следства, спасылаўся на правалы ў памяці, казаў, што забіваць не хацеў. Аднак экспертыза паказала, што дзяўчына памерла ад траўматычнага шоку пасля мноства ўдараў.

Чытайце таксама:

Забойцу знайшла праз Укантакце: што вядома пра смерць 16-гадовай дзяўчыны ў Наваполацку

«Вярнуўся і забраў яе адзенне»: падрабязнасці жорсткага забойства непаўналетняй у Наваполацку

Каментары

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальніка «Рыбаря» выдвараць з Чарнагорыі. А заехаў ён туды праз Германію, нягледзячы на санкцыі ЕС8

У Францыі знайшлі дзве раней скрадзеныя карціны Рэнуара2

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж26

На Лагойшчыне ўжо другі раз за месяц пабачылі незвычайную лісу. Але не тую самую ВІДЭА

Ёгурт з гарбузом, гадзіннік-касета і шампунь з цыбуляй. Чым здзівілі беларускія брэнды ў кастрычніку6

У Гродне мужчына выкінуў з дзявятага паверха ёркшырскага тэр’ера, які бараніў гаспадыню4

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый1

Ад аднаго ўдару УСУ па Данецку загінулі як мінімум 20 расійскіх афіцэраў9

Украінцы паразілі дронамі найбуйнейшы дата-цэнтр «Яндэкса» ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч24

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць