Інтэрнэт і СМІ

Журналіста Змітра Казакевіча аштрафавалі на 1740 рублёў. У судзе ён працытаваў Оруэла

Суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў незалежнага журналіста Змітра Казакевіча двума максімальнымі штрафамі паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП — за парушэнне заканадаўства аб СМІ: за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі МЗС, піша БАЖ.

БАЖ

Суддзі Андрэй Шыдлоўскі і Вераніка Барысава прызналі журналіста вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У прыватнасці, дзвюх публікацый, якія сёлета ў лютым былі размешчаныя на сайце belsat.eu. У міліцэйскіх пратаколах паведамлялася, што матэрыялы аўтар напісаў, «злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста».

Зміцер Казакевіч распавёў, што адзін з артыкулаў — гэта гісторыя пра звальненне выкладчыка медыцынскага ўніверсітэта, які адбыў трое сутак пад арыштам за белыя і чырвоныя фіранкі ў сваёй кватэры. Другі — пра судовы працэс над жыхаром Віцебска, у дачыненні да якога распачалі крымінальную справу за супраціў міліцыянтам. Звесткі пра гэтыя артыкулы былі знойдзеныя падчас агляду змесціва ноўтбука журналіста, забранага міліцыянтамі падчас ператрусу.

Зміцер Казакевіч адмовіўся даваць суду тлумачэнні па справах. Кажа, што зрабіў гэта на знак салідарнасці з калегамі:

— Мне нават няёмка сябе бараніць, калі мае каляжанкі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева сядзяць у турме, калі іншых журналістаў трымаюць за кратамі, калі ў краіне амаль 300 палітзняволеных. Я адмовіўся даваць паказанні на знак салідарнасці і павагі да іх.

Журналіст абмежаваўся кароткім зваротам да суда, дзе падкрэсліў, што не лічыць сябе вінаватым. І працытаваў урывак з рамана-антыўтопіі Джорджа Оруэла «1984» пра тое, што толькі тады жыццё ў краіне можна лічыць нармальным, калі двойчы два — гэта чатыры, і ніхто не імкнецца давесці, што гэта не так.

Гэтую кнігу — пераклад рамана з англійскай на беларускую Сяргея Шупы — Зміцер падарыў суддзі Андрэю Шыдлоўскаму. Але той адмовіўся ад падарунка, патлумачыўшы, што суддзям гэта забаронена і што ён ўвогуле не чытае па-беларуску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць