Гродзенская міліцыя паведамляе, што за час заняткаў з вучнямі 63-гадовы інструктар здолеў дасягнуць добрых паказчыкаў эканоміі паліва.
Аднак пакінуты бензін ён не захоўваў на балансе прадпрыемства, а прысвойваў сабе. За два месяцы так прайшло 200 л бензіну на 350 рублёў.
Нястачу выявілі падчас праверкі. Распачата крымінальная справа.
Каментары