Грамадства

Супраць фатографа Сяргея Гапона, які ладзіў Масленіцу ў Крэве, спынілі адміністрацыйны працэс

Жыхару Крэва фатографу Сяргею Гапону даслалі ліст, што ў дачыненні да яго вынесеная пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У сакавіку ён зладзіў для мясцовых жыхароў і мінчукоў свята Масленіцы, на якое ў выніку зазірнула і міліцыя, піша Tut.by.

Рашэнне Смаргонскі РАУС патлумачыў тым, што ў дзеяннях Гапона адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 24.23 КаАП Рэспублікі Беларусь. Ліст датаваны 26 сакавіка, але жыхар Крэва атрымаў яго толькі ўчора (фота дакумента ёсць у рэдакцыі).

Нагадаем, 14 сакавіка Сяргей Гапон запрасіў беларусаў святкаваць Масленіцу на Юр'еву гару, частка якой з'яўляецца дваром фатографа. Прыязджала ў тым ліку Вольга Хіжынкова. На свяце таксама з'явілася міліцыя:

— Дзесьці за гадзіну да пачатку патэлефанаваў участковы і папярэдзіў, што праз нейкі час прыедзе разам са смаргонскай міліцыяй, — успамінаў тое, што адбываецца 14 сакавіка Сяргей. — Па прыездзе папрасілі выйсці да іх, каб не турбаваць сваёй прысутнасцю гасцей. Супрацоўнік са Смаргоні сказаў, што бачыць ва ўсім парушэнне закона «Аб масавых мерапрыемствах», і ўручыў позву для дачы пісьмовых тлумачэнняў. [15 сакавіка] пытанні задавалі простыя: дзе, што, у колькі. Асаблівая ўвага надавалася, якім чынам запрашаў гасцей, ці адкрыты ў мяне профіль у Facebook, хто мог бачыць публікацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць