Улада

Лукашэнка зноў прапанаваў выпальваць жалезам кампаніі, якія адмаўляюцца рэалізоўваць беларускія тавары

Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова і міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча, піша БелТА.

БелТА

«Я меркаваў, што ва ўрадзе вы падрыхтуеце шэраг адпаведных мер. Па-першае, для абароны ўнутранага рынку. І тут жа — для абароны айчыннага таваравытворцы. Тут нам мудраваць, хітрыць і хаваць нейкія пытанні няма неабходнасці. Мы сёння вырабляем велізарны спектр тавараў спажывання. А ў асобных нашых так званых супермаркетах і крамах мы гэтага не бачым, — звярнуў увагу Лукашэнка. — Дайшло да таго, што некаторыя з іх (гэта ўжо праваахоўныя органы разбіраюцца) проста адмаўляліся браць да рэалізацыі беларускія тавары».

«Я не буду іх называць — гэтыя кампаніі. Але вельмі шкада, Уладзімір Васільевіч (Калтовіч), што гэта не ад вас інфармацыя прэзідэнту паступіла.

Гэта сведчыць аб тым, што тыя даручэнні, якія мною дадзены вам, перш за ўсё, прафсаюзам і дэпутатам (урад мы з гэтага спісу не выключаем, натуральна), як мінімум не зусім выконваюцца. Падобныя рэчы трэба не проста спыняць, а выпальваць калёным жалезам», — падкрэсліў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль ушчэнт разбамбіў Дом рускай культуры ў Ліване11

Нехта ў Мінску атрымаў на 8 Сакавіка 151 ружу і выставіў букет на «Куфры»3

За тыдзень вайны з Іранам краіны Блізкага Усходу выкарысталі больш ракет Patriot, чым атрымала Украіна за чатыры гады вайны8

«Бывае стан, калі не можаш спаць, бо дрэнна». Чым скончылася перасадка касцявога мозгу ў маладога беларускага музыкі Генры

Ці дайшла зорка «Універа» на вяселле мінчанкі Лізаветы, куды яго клікаў увесь Threads?2

У Беларусі здымуць серыял аб праблемах у сем'ях сілавікоў у 2020 годзе22

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яна апынулася пад коламі2

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць