Беларуская федэрацыя футбола прызначыла в.а галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай па футболе Георгія Кандрацьева, які раней займаў пасаду асістэнта галоўнага трэнера.

abff.by
Нагадаем, што ўчора Міхаіл Мархель пакінуў пасаду галоўнага трэнера.
Кандрацьеў будзе кіраваць зборнай падчас чэрвеньскіх таварыскіх матчаў супраць Азербайджана (02.06) і Сьера-Леонэ (07.06).
Гэта другое прызначэнне спецыяліста на пасаду. Кандрацьеў кіраваў зборнай з 2012 па 2014 год, а ў 2011 годзе моладзевая зборная пад яго кіраўніцтвам заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы і выйшла на Алімпіяду-2012.
Каментары