Свет

Байдэн аб вяртанні амерыканскіх войскаў з Афганістана: «Пара дадому»

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду абвясьціў аб хуткім завяршэньні 20-гадовай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Афганістане, піша «Радыё Свабода».

У сваёй прамове, зьмест якой перадаў тэлеканал CNN, ён заявіў:

«Мы ўвайшлі ў Афганістан пасьля жахлівага нападу, які адбыўся 20 гадоў таму. Гэта, аднак, не тлумачыць, чаму нам варта заставацца там у 2021 годзе. Я чацьвёрты амэрыканскі прэзыдэнт, які кіруе прысутнасьцю войскаў у Афганістане, і не зьбіраюся перадаваць гэтую адказнасьць пятаму. Час пакласьці канец самай працяглай вайне з усіх, што вяла Амэрыка. Пара амэрыканскім войскам вяртацца дадому».

Як чакаецца, апошні амэрыканскі вайсковец пакіне Афганістан да 11 верасьня — гадавіны тэракту ў Нью-Ёрку.

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, які таксама выступіў у сераду, заявіў, што вайскоўцы іншых краінаў NATO, якія застаюцца ў Афганістане, таксама будуць выведзеныя з краіны на працягу некалькіх месяцаў.

У 2011 годзе колькасьць войскаў ЗША ў Афганістане перавышала 100 тысяч чалавек, тым часам як цяпер яна складае каля 2,5 тысяч. Агульная колькасьць прадстаўнікоў вайсковага кантынгенту краін NATO — менш за дзесяць тысяч.

Адміністрацыя папярэдніка Джо Байдэна Дональда Трампа пасля дасягненьня дамоўленасьцяў з афганскім радыкальным рухам «Талібан» прызначыла крайні тэрмін для вываду войскаў — 1 траўня. Каманда Байдэна вырашыла ўзяць адтэрміноўку, спасылаючыся на тое, што занадта рэзкае згортваньне вайсковай прысутнасьці паставіць пад пагрозу амэрыканскі і саюзны кантынгент. У амэрыканскай адміністрацыі паабяцалі даць талібам «рашучы адказ» у выпадку працягу агрэсіі супраць амэрыканскіх вайскоўцаў.

Злучаныя Штаты пачалі апэрацыю ў Афганістане неўзабаве пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 году — пасьля таго як талібы, якія кантралявалі тады большую частку тэрыторыі краіны, адмовіліся выдаць арганізатара тэрактаў Усаму бін Ладэна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць