Здарэнні

На Вілейшчыне на гэтым тыдні пройдуць маштабныя вучэнні МНС: з патопам, «пажарамі», аварыямі, уцечкай газу і нават «выкідам аміяку»

На тэрыторыі Вілейскага раёна з 28 па 30 красавіка пройдуць комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, паведамілі БелТА ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

БелТА

Пачнуцца вучэнні 28 красавіка з атрымання ад Белгідрамета штармавога папярэджання аб набліжэнні цыклона з парывамі да 25 м/с.

Паводле легенды, праз моцныя ападкі і таянне снегу ўзровень вады ў рацэ Вілія перавысіць крытычнае значэнне, адбудзецца падтапленне жылых дамоў у межах горада.

Прыярытэт — выратаванне жыцця, таму неадкладна будуць арганізаваны работы па выратаванні. Для аказання дапамогі грамадзянам разгорнуты пункт часовага размяшчэння людзей, прыём насельніцтва арганізуюць на базе школы. Адначасова будуць праводзіцца работы па пашырэнні рэчышча ракі, рэгулявання дарожнага руху і арганізацыі аб'езду.

Затым службы раёна адпрацуюць узаемадзеянне пры ліквідацыі загаранняў у экасістэмах. Па легендзе, ад відавочцаў паступіла паведамленне аб тым, што некалькімі ачсагамі гарыць сухая расліннасць ў раёне вёскі Касута, ствараецца пагроза лесу і тарфяніку.

Далей падзеі будуць разгортвацца ў раёне вёскі Крывое Сяло, дзе ў выніку праходжання ўраганнага ветру пашкодзіцца дах будынка фермы і апоры ліній электраперадачы, а ўздоўж аўтатрасы адбудзецца падзенне дрэў, што выкліча затор. Заблакаваным апынецца і экскурсійны аўтобус.

Атрымаўшым траўмы пасажырам будзе аказана дапамога. Спачатку адпрацуюць узаемадзеянне ратавальнікаў, работнікаў органаў унутраных спраў, дарожнікаў, работнікаў лясгаса і медыкаў. Узаемадзеянне ўдзельнікаў вучэнняў, нібыта, будзе ўскладнена адсутнасцю сувязі з цэнтрам аператыўнага ўпраўлення раённага аддзела па НС.

Ужо 29 красавіка дзеянні пачнуцца з рэагавання на аварыю на аміячна-халадзільнай устаноўцы малочнага камбіната ў Вілейцы. Паводле легенды, у выніку аварыі адбудзецца выкід значнай колькасці аміяку. Далей будуць праводзіцца мерапрыемствы па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі, звязанай з інфекцыйным захворваннем сельскагаспадарчых жывёл.

Таксама будуць арганізаваныя мерапрыемствы па рэагаванні на паведамленне аб пакінутым у будынку вакзала падазроным прадмеце: эвакуацыя, прадухіленне панікі, прыцягненне аператыўных сіл і сродкаў.

Следам паступіць паведамленне аб моцным паху газу ў пад'ездзе аднаго з дамоў, пры ліквідацыі ўмоўнай ўцечкі газу ў падвале дома выявяць чалавека, які мае патрэбу ў медыцынскай дапамогі.

Наступныя мерапрыемствы будуць накіраваныя на ліквідацыю аварый на вадаправодзе і газаправодзе.

У гэты ж дзень паступяць ўмоўныя паведамленні аб тым, што ў краме чутныя металічныя парыпванні. Будуць арганізаваны работы, накіраваныя на бяспеку грамадзян ва ўмовах верагоднага абвальвання даху аб'екта. 

У трэці дзень вучэнняў будуць адпрацаваныя дзеянні, звязаныя з арганізацыяй эфектыўнага рэагавання раённага звяна Мінскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на любую з магчымых аператыўных абстановак.

Каментары

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні на ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс24

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў8

«Знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу ў лоб таксі». Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце1

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах5

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне20

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе12

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →