Свет

У Чэхіі праз спрэчку аб Расіі і выбухах запатрабавалі звольніць кіраўніцу Мінюста

Пасля заявы кіраўніцы Мінюста Чэхіі пра існаванне розных версій выбухаў у Врбеціцы прэм'ер-міністр краіны правёў з ёй гутарку, пасля чаго яна змяніла меркаванне. Аднак частка чэшскіх парламентарыяў мяркуюць, што міністр павінна сысці, піша РБК.

Марыя Бенешава. Фота Roman Vondrous / CTK / Global Look Press

Міністр юстыцыі Чэхіі Марыя Бенешава, якая заявіла раней аб існаванні некалькіх версій адносна прычыны выбухаў на складах боепрыпасаў у вёсцы Врбеціцы, павінна быць звольненая. Пра гэта заявіў першы намеснік лідара адной з вядучых партый Чэхіі — Грамадзянскай дэмакратычнай партыі (Občanská demokratická strana, ODS) — Збынек Станюра, паведамляюць České noviny.

Палітык адзначыў, што заява Бенешавай (якая прагучала пасля таго, як прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш сказаў, што ва ўладаў краіны ёсць толькі адна версія выбуху на складах — аб датычнасці да гэтага расійскіх спецслужбаў) азначае, што некаторыя сябры ўрада не давяраюць свайму кіраўніку. Бенешаву, са слоў Станюры, трэба «адназначна звольніць». Прадстаўнікі Грамадзянскай дэмакратычнай партыі займаюць 25 з 200 месцаў у палаце дэпутатаў Чэхіі.

Такія размовы з'яўляюцца «сур'ёзнай праблемай», калі Чэхія высылае расійскіх дыпламатаў і просіць падтрымкі ў саюзнікаў, падтрымаў Станюру Іван Барташ, кіраўнік чэшскай Пірацкай партыі (22 месцы з 200 у Палаце дэпутатаў).

У той жа час першы віцэ-прэм'ер і кіраўнік МУС Ян Гамачак (узначальвае Чэшскую сацыял-дэмакратычную партыю з 15 месцамі ў Палаце дэпутатаў) заявіў, што, хоць словы Бенешавай яму не спадабаліся, ён усё ж такі не лічыць патрэбным яе звальняць за некалькі месяцаў да выбараў.

У канцы красавіка Бенешава ў інтэрв'ю выданню Novinky заявіла, што ёй вядома аб трох версіях прычын выбухаў у вёсцы Врбеціцы. «Я бачыла толькі паведамленне контрвыведкі, да «жывых» матэрыялаў расследавання ніхто не мае доступу», — сказала тады Бенешава.

Гамачак адзначыў, што, робячы сваю заяву, Бенешава не мела неабходнай інфармацыяй, бо не атрымлівала ад спецслужбаў падрабязных справаздач.

«Яе выступ не пайшоў нам на карысць. Магчыма, было б лепш, калі б калегі былі больш асцярожнымі ў сваіх выказваннях», — цытуе Гамачака выданне iRozhlas.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў40

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць