Грамадства

Ціханоўская і Вячорка купілі квіткі ў Мінск, але не прыляцелі. Што гэта было?

У мінулыя выхадныя ў інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі авіябілетаў з Вільні ў Мінск на 2 мая на імя Святланы Ціханоўскай і яе дарадцы па міжнародных пытаннях Франка Вячоркі. Але ў Мінск яны так і не прыляцелі. Tut.by спытаў у каманды Ціханоўскай, што гэта было.

Квіткі, як аказалася, сапраўдныя. Гэта Tut.by пацвердзіў Франак Вячорка. Але ў Мінск ні Ціханоўская, ні Вячорка не прыляцелі — у панядзелак, 3 мая, у Ціханоўскай пачаўся афіцыйны візіт у Славенію.

— Квіткі нашы. Каманда Ціханоўскай праводзіць вялікі аб'ём працы для дасягнення пастаўленых мэтаў, і не ўся дзейнасць можа быць публічнай, — заявіў дарадца Ціханоўскай.

Навошта куплялі квіткі, ці збіраліся насамрэч ляцець у Мінск Ціханоўская і Вячорка, у камандзе распавядаць адмаўляюцца. Хто выклаў фатаграфіі квіткоў у сетку, у камандзе не ведаюць.

Раней каманда Ціханоўскай заяўляла, што, па іх разліках, у маі павінны пачацца перамовы з беларускай уладай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй42

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй42

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць