Улада

Адзін з лідараў незарэгістраванага прарасійскага «Саюза»: Магчыма, у нас быў нейкі засланы казачок

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасійскай партыі «Саюз». У афіцыйным тлумачэнні гаварылася, што сярод заснавальнікаў партыі былі выяўленыя 26 неіснуючых асобаў, а адзін з заяўнікаў быў грамадзянінам іншай краіны.

Устаноўчы сход «Саюза» праходзіў у сакавіку, яго гасцямі былі пісьменнік, які ваяваў у «ДНР», Захар Прылепін, дэпутат Дзярждумы з Крыма, прарасійскі эксперт Аляксей Дзерман. Лідарам партыі меўся стаць Сяргей Лушч, у мінулым вядомы сваімі неапаганскімі і неанацысцкімі поглядамі.

Лушч адмовіўся размаўляць з «Нашай Нівай», таму мы пагутарылі з сябрам прэзідыума «Саюза», айцішнікам-славянафілам Уладзімірам Груздзевым. Дык чаму «Саюзу» адмовілі ў рэгістрацыі?

Уладзімір Груздзеў. Фота з фэйсбука

«У нас ёсць толькі здагадкі, інфармацыі роўна столькі ж, колькі ва ўсіх. Бачылі толькі афіцыйны прэс-рэліз, адказу Міністэрства юстыцыі на руках пакуль не маем.

На аснове тых звестак, што маем, будзем праводзіць унутраны аўдыт, разбірацца. Не разумеем, як да нас мог трапіць замежны грамадзянін! Праверка ж была вельмі падрабязная. Магчыма, у нас быў нейкі засланы казачок у ліку каардынатараў. Так таксама бывае. Не ведаем абсалютна».

Асабістую пазіцыю Груздзеў агучваць пакуль не хоча. Звяртаем увагу, што ад восені Сяргей Лушч стаў частым госцем дзяржаўнага тэлебачання, таму думалася, што праблем з рэгістрацыяй «Саюза» ўзнікнуць не павінна.

«І нам думалася, што ўсё будзе без праблем. Але бачыце: Кастусёў хадзіў на тэлебачанне, а цяпер праходзіць па крымінальнай справе, Лушч хадзіў на тэлебачанне — партыю не зарэгістравалі. Мы за дваццаць гадоў звыкліся да таго, што калі ты ў тэліку, то ў цябе ўсё добра, але ў рэальнасці ў 2021 годзе гэта не працуе. Гэта зусім не паказчык».

Уладзімір гаворыць, што важным фактарам будзе, ці зарэгіструюць наступныя партыі, якія панясуць дакументы ў Мінюст пасля «Саюза».

«Мы ж былі першапраходцамі, калі не лічыць БХД. Нам здавалася, што прыйшоў час перамен, што нешта зменіцца, але бачыце як… Мы не кажам, што нічога не зменіцца, але трэба маніторыць. Наколькі ведаю, 15 мая будзе з’езд партыі «Айчына» Мікалая Іванова. Потым збіраюцца падаваць дакументы Ланкін і Дзмітрыеў. Паглядзім, як улада на іх адрэагуе».

Здавацца «Саюз» не плануе, будуць наступныя спробы падачы дакументаў.

«Нашы людзі поўныя аптымізму, бо насамрэч была праробленая вялізная праца. Мы столькі ўсяго зрабілі, а цяпер што, адмаўляцца? Не, канечне. Пачакаем, што скажа Мінюст, правядзём работу над памылкамі. Будзем падаваць дакументы на рэгістрацыю і далей».

Новыя палітычныя партыі ў Беларусі не рэгістраваліся ад 2000 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі8

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай41

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі8

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць