У Баранавічах аўтобус не прапусціў легкавік: загінула жанчына, яшчэ дзве атрымалі траўмы
ДТЗ адбылося сёння, 13 мая, каля 8:40 паблізу лагістычнага цэнтра.
Кіроўца аўтобуса МАЗ пры павароце налева не саступіў дарогу сустрэчнай Audi, за рулём якой ехаў 72-гадовы мужчына.
У выніку аварыі загінула 70-гадовая пасажырка легкавіка, а 76-гадовую і 73-гадовую жанчын даставілі ў бальніцу. Кіроўца не пацярпеў, паведамляе прэс-служба МУС.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары