Інтэрнэт і СМІ

11 затрыманых і мала яснасці. Вось што вядома пра сітуацыю з Tut.by на гэты момант

Пасля таго, як раніцай 18 мая сілавікі ўварваліся ў галоўны і рэгіянальныя офісы Tut.by і ў кватэры некалькіх супрацоўнікаў, восем чалавек затрыманыя. Месцазнаходжанне многіх іншых было невядома да позняй ночы.

У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» заведзена крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў, паведамляе партал.

Супрацоўнікі, якія былі ў галоўным офісе, і журналісты, што прыехалі да іх, перасталі выходзіць на сувязь. Многіх з іх пратрымалі ў будынку да позняй ночы.

Паралельна з гэтым Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта Tut.by, спасылаючыся на тое, што Генпракуратура ўстанавіла факты парушэнняў закона аб СМІ ў частцы размяшчэння ў публікацыях забароненай інфармацыі. У прыватнасці незарэгістраванага фонду BYSOL. Абмежаваны доступ і да іншых інтэрнэт-рэсурсаў TUT.BY, уключаючы пошту mail.tut.bу і праект па зборы грошай на лячэнне help.blog.tut.by.

Ператрусы прайшлі ў галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, рэдактараў Ганны Рудэнка, Вольгі Саўкіў, намесніка галоўнага рэдактара Максіма Гайко, журналіста Алены Таўкачовай.

Ганна Рудэнка і Вольга Саўкіў пасля ператрусаў засталіся на волі. Марыну Золатаву і Алену Таўкачову забралі на допыт у ДФР. Галоўны рэдактар паспела паведаміць, што яна, дырэктар ТАА «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар кампаніі Анжэла Асад могуць праходзіць па артыкуле 243 КК.

Максім Гайко выйшаў на волю ўвечары пасля допыту ў ДФР, у той час як некаторых супрацоўнікаў павезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

У гэты ж дзень сілавікі прыходзілі таксама ў офісы Hoster.by і av.by.

На гэты момант затрыманыя 11 супрацоўнікаў TUT.BY:

— намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік

— намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнэка

— менеджэр Андрэй Аўдзееў

— рэдактар Вольга Лойка (знаходзіцца на Акрэсціна)

— журналіст Алена Таўкачова (знаходзіцца на Акрэсціна)

— галоўны рэдактар Марына Золатава

— генеральны дырэктар Людміла Чэкіна

— галоўны бухгалтар Анжэла Асад

— намеснік дырэктара Ірына Рыбалка

— галоўны інжынер Ала Лапатка

— юрыст Кацярына Ткачэнка.

Статус затрыманых да гэтага часу незразумелы, па наяўнай інфармацыі, 18 мая адвакатаў у ДФР да затрыманых так і не дапусцілі.

Дагэтуль ні блізкім, ні адвакату невядома, дзе знаходзіцца ўдава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.

Каментары

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць