Пуцін заявіў, што Расія «выб'е зубы ўсім», хто паспрабуе нешта ад яе «адкусіць»
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія «выб'е зубы ўсім», хто збіраецца нешта ад яе «адкусіць», паведамляе ТАСС.

«Усе нас хочуць недзе ўкусіць або нешта ад нас адкусіць. Але яны павінны ведаць, тыя, хто збіраецца гэта зрабіць, што мы зубы выб'ем усім, каб яны не маглі кусацца… Чаго б мы ні зрабілі, як бы мы ні імкнуліся задаволіць апетыты тых, хто спрабуе нас стрымліваць, усё роўна стрымліванне будзе працягнута, таму што многім з нашых апанентаў, так іх назавём, такая краіна, як Расія, проста не патрэбная», — сказаў прэзідэнт Расіі.
Палітык сцвярджае, што некаторыя публічна кажуць, што сібірскія багацці несправядліва належаць толькі адной краіне. Пуцін заявіў, што такія рэчы яму «дзіўна чуць». Пра каго канкрэтна ідзе гаворка, Пуцін не ўдакладніў.
-
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў
-
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
-
Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары