Улада33

Судовая сістэма гатова да ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне

Пра гэта заявіў журналістам 25 чэрвеня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

Судовая сістэма Беларусі гатова да ўвядзення мараторыю на смяротнае пакаранне, заявіў журналістам 25 чэрвеня старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

«Калі ў Канстытуцыі Беларусі гэты выключны від пакарання пазначаны як часовы, то гэта норма непазбежна пацягне за сабой яе адмену», — дадаў ён.

Сукала таксама выказаў меркаванне, што мараторый на смяротнае пакаранне можа стаць свайго роду прамежкавым этапам да яе адмены.

Гэтую меру ён лічыць цалкам рэальнай і абгрунтаванай.

Пры гэтым кіраўнік Вярхоўнага суда нагадаў, што ў Беларусі дзейнічае яшчэ адзін выключны від пакарання — пажыццёвае зняволенне. «Па сваім цяжары і суровасці яно мала чым уступае смяротнаму пакаранне», — падкрэсліў ён.

У апошнія гады, прадоўжыў Сукала, смяротнае пакаранне ў Беларусі ўжываецца вельмі рэдка, «таму ніякіх перашкод з пункта гледжання судовай сістэмы няма».

Валянцін Сукала таксама расказаў, што цяпер смяротнае пакаранне захоўваецца ў заканадаўстве 59 краін, але фактычна ўжываецца толькі ў 25 дзяржавах. «Гэта значыць, па сутнасці, 24 краіны вытрымліваюць мараторый, і я думаю, што гэтыя крокі апраўданыя», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што рашэнне гэтага пытання знаходзіцца ў кампетэнцыі кіраўніка дзяржавы.

Старшыня Вярхоўнага суда дапускае, што такое рашэнне можа быць неадназначна ўспрынята ў грамадстве.

«Асобы, якія пацярпелі ад такіх цяжкіх злачынстваў, відавочна, будуць прытрымлівацца іншай пазіцыі. Але калі такое рашэнне будзе прынята, то яно будзе для судовай сістэмы абавязковым», — заявіў Сукала.

Ён таксама прызнаў, што пры вынясенні судамі рашэнняў магчымы памылкі.

«Нават самая дасканалая судовая сістэма не можа выключыць судовыя памылкі», ‑— падкрэсліў Сукала.

Паводле Вярхоўнага суда, у 2008 годзе да пажыццёвага зняволення ў Беларусі было прыгаворана сем чалавек, а да смяротнага пакаранне — два. Усяго ў свеце ў 2008 годзе да смяротнай кары былі прыгавораны 1 тыс. 300 чалавек.

Нагадаем, 23 чэрвеня Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рашэнне, у адпаведнасці з якім статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ будзе вернуты беларускаму парламенту толькі пасля ўвядзення ў Беларусі мараторыя на смяротную кару.

Падчас усебеларускага рэферэндуму 1996 года большасць грамадзян выказаліся супраць адмены смяротнага пакаранне.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес74

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК14

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес74

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць