Грамадства11

У школах увядуць абноўленую праграму па інфарматыцы з акцэнтам на ШІ

З 1 верасня ў вучняў VI—IX класаў беларускіх школ пачне дзейнічаць абноўленая вучэбная праграма па інфарматыцы. Адпаведныя змены прадугледжаныя пастановай Міністэрства адукацыі № 32 ад 22 ліпеня 2026 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Галоўным новаўвядзеннем стане інтэграцыя тэхналогій штучнага інтэлекту ў навучальны працэс. Вучні будуць не толькі знаёміцца з магчымасцямі сучасных ШІ-сэрвісаў, але і вучыцца правільна і бяспечна іх выкарыстоўваць.

Праграма разлічаная на 139 акадэмічных гадзін — па адной гадзіне на тыдзень у кожным з чатырох класаў. Яна ахоплівае шэсць асноўных напрамкаў, у тым ліку алгарытмізацыю, праграмаванне, камп'ютарнае мадэляванне і працу з інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Асноўны акцэнт будзе зроблены на практычных навыках. Школьнікі будуць прымяняць лічбавыя веды пры вырашэнні задач па матэматыцы, фізіцы, біялогіі і геаграфіі, што павінна спрыяць развіццю функцыянальнай пісьменнасці.

Асобны раздзел прысвечаны выкарыстанню штучнага інтэлекту. Вучні навучацца складаць эфектыўныя запыты да ШІ-сістэм, правяраць дакладнасць атрыманай інфармацыі, працаваць з тэкстамі, аўдыя– і відэаматэрыяламі, а таксама аналізаваць вынікі, якія прапануюць лічбавыя інструменты.

У праграму таксама ўключаныя асновы кібербяспекі. Школьнікі будуць вывучаць правілы абароны персанальных даных, спосабы распазнання інтэрнэт-махлярства і дыпфэйкаў, нормы сеткавага этыкету, адказнае выкарыстанне штучнага інтэлекту і захаванне аўтарскіх правоў.

Акрамя гэтага, вучняў пазнаёмяць з беларускімі адукацыйнымі ІТ-рэсурсамі.

У Міністэрстве адукацыі адзначылі, што пасля засваення новай праграмы школьнікі атрымаюць сучасныя навыкі аналізу інфармацыі, працы з воблачнымі сэрвісамі, стварэння мультымедыйнага кантэнту, а таксама будуць развіваць алгарытмічнае мысленне, неабходнае для далейшага навучання і прафесійнай дзейнасці.

Каментары1

  • FFL
    28.07.2026
    А ШІ будуць на бясплатных лімітах вывучаць? Нешта я сумняваюся, што мінад купіць доступ

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»33

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

35 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі9

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць