Рэктар кіеўскага ўніверсітэта просіць пазбавіць Лукашэнку звання ганаровага доктара
Рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта просіць навуковую раду навучальнай установы пазбавіць Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара КНУ імя Тараса Шаўчэнкі.
«Лічу, што Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца годным звання ганаровага доктара КНУ імя Тараса Шаўчэнкі, а яго супрацьзаконныя дзеянні супярэчаць каштоўнасцям нашага ўніверсітэта.
Менавіта таму я звяртаюся да навуковай рады КНУ з заклікам тэрмінова разгледзець пытанне аб пазбаўленні Лукашэнкі ганаровага статусу на сваім пасяджэнні», — паведаміў ён.
Каментары