Свет

Расійскі апазіцыйны палітык Дзмітрый Гудкоў выехаў ва Украіну

Апазіцыйны палітык і былы дэпутат Дзярждумы РФ Дзмітрый Гудкоў паведаміў, што выехаў з Расіі ва Украіну і накіроўваецца ў Кіеў, піша ВВС.

Гудкоў праходзіць падазраваным па справе аб нявыплаце па дамове арэнды. Сам ён называе пераслед з боку расійскіх уладаў палітычным.

«Пад'язджаю да Кіева, дзе ў мяне даўно запланаваныя сустрэчы і эфіры (сёння — у Яўгена Кісялёва)», — напісаў Дзмітрый Гудкоў у сваім тэлеграм-канале.

«Некалькі блізкіх крыніц з атачэння Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што калі я не пакіну краіну, фэйкавая крымінальная справа будзе працягнутая аж да майго арышту. Калі застануся, дадзеная санкцыя вырашыць пытанне Гудкова «любым спосабам», — паведаміў палітык.

Ён плануе дабрацца да балгарскай Варны, дзе знаходзяцца яго бацькі, а пра далейшыя планы раскажа пазней.

Гудкова і яго цётку затрымалі 1 чэрвеня, ім інкрымінуюць прычыненне маёмаснага ўрону ў выглядзе нявыплаты доўгу па дамове арэнды нежылога памяшкання.

Справа тычыцца фірмы бацькоў Гудкова, сваё дачыненне да яе палітык адмаўляе. Яго пратрымалі ў аддзяленні 48 гадзін, пасля чаго адпусцілі, не стаўшы абіраць меру стрымання.

Ён і яго цётка знаходзяцца ў статусе падазраваных.

Сума шкоды па справе аб нявыплаце арэнды перавышае мільён расійскіх рублёў (34 тысячы беларускіх). Такая шкода прызнаецца асабліва буйным памерам.

Пасля сыходу з Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў стаў адным з найбольш прыкметных апазіцыйных палітыкаў у Маскве. У пачатку красавіка ён паведаміў, што зноў збіраецца ўзяць удзел у выбарах у ніжнюю палату парламента і вядзе перамовы аб вылучэнні ад партыі «Яблоко».

«Лічу, што высмактаная з пальца «справа аб падвале» была распачатая выключна, каб не дапусціць мяне на выбары і выціснуць з краіны як мінімум да дня галасавання. Спадзяюся, што з маім ад'ездам заўзятасць жандараў знізіцца», — пракаментаваў Гудкоў свой ад'езд з краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць