Улада

«Захад — гэта толькі траціна свету, Беларусь выйдзе з сутычкі пераможцам». Беларускія парламентарыі каментуюць свой зварот да міжнароднай супольнасці

Дэпутаты ўсіх узроўняў і члены Савета Рэспублікі «прынялі зварот да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі». Пазней у дзяржаўных выданнях з'явіліся асобныя каментары парламентарыяў. Публікуем вытрымкі з іх.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч

«Мы жылі пры санкцыях, і мы ведаем, што гэта такое, не адзін дзясятак гадоў, — яшчэ больш, чым некаторыя суседнія дзяржавы. Магу з упэўненасцю сказаць, што на нас гэта кардынальным чынам не паўплывае. Мы ў любым выпадку выстаім, і не такое праходзілі ў нашай гісторыі. Для нашага народа гэта не катастрафічнае выпрабаванне».

Член Савета Рэспублікі, мэр Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў

«Гэта, на мой погляд, чарговы глабальны «крыжовы паход» пад выглядам барацьбы за дэмакратычныя каштоўнасці. Дарэчы, папярэднія таксама вяліся па ўсім свеце пад сцягамі асветніцтва і хрысціянізацыі «дзікіх» народаў Усходу, Афрыкі, Амерыкі, Кітая, Індыі і многіх іншых, чые назвы нават не захаваліся. Ніколі Захад не ўкладваў рэсурсы для падпарадкавання сваёй волі іншых краін з мэтай аддзячыць і падняць узровень дабрабыту мясцовых жыхароў. Усё заўсёды адбывалася роўна наадварот. Змяняюцца часы, змяняюцца тэхналогіі і метады падаўлення, а прынцыпы, мэты і задачы застаюцца ўсё тыя ж».

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных

«Мы сапраўды апынуліся на напрамку простага ўдару. Але калектыўны Захад не ўлічвае адзін момант. Сёння яны — не больш чым трэць свету. І вялікая колькасць дзяржаў не толькі не падтрымліваюць іх, але і гатовыя актыўна супраціўляцца гэтым тэндэнцыям. Па адной простай прычыне: злом такога маштабу ставіць пад пагрозу фактычна міжнародную супольнасць. Таму мы перакананыя, што Беларусь знойдзе саюзнікаў, знойдзе падтрымку ў свеце і мы выйдзем з гэтай сутычкі пераможцамі».

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч

«Я сустракалася на шэрагу прадпрыемстваў з працоўнымі калектывамі, у арганізацыях, вяла прыём грамадзян. І магу сказаць, што прадпрыемствы — нармальна працуюць, добры настрой у людзей і поўнае неразуменне таго, чаму калектыўны Захад абвясціў нам вайну. За што? Беларусь — шматпакутная краіна, якая вынесла ў тым ліку на сваіх плячах цяжкую вайну, страціўшы кожнага трэцяга, апынулася ў такой сітуацыі, калі напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны нас зноў хочуць паставіць на калені, хочуць навучыць жыць па чужых законах і па чужых правілах».

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч

«Захад і ўсе краіны, якія больш за ўсіх крычаць аб дэмакратыі і свабодзе, больш за ўсё клапоцяцца аб сваіх геапалітычных інтарэсах, аб сваіх інтарэсах у нашай краіне. А тыя, хто бегае па замежжы, поўзае па кабінетах, зневажаючыся, страціўшы ўсякую годнасць, заклікае знішчыць уласную краіну і зрабіць ёй горш, — з імі ўсё больш чым зразумела. Мы не дазволім, каб нашу краіну ставілі на калені. У гэтым закліку, які мы апублікавалі, няма просьбаў. Мы ні перад кім прыніжацца не будзем, мы проста кажам, што нашу краіну на калені не паставяць».

Член Савета Рэспублікі Алена Зяблікава

«Беларусь — наша краіна. Мы, жыхары Беларусі, хочам жыць шчасліва і быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, мець магчымасць дасягаць асабістых і прафесійных мэтаў. Вельмі складана выжываць у свеце, дзе няма справядлівасці. Чаму мы павінны жыць па чужых законах і быць закладнікамі нейкіх брудных гульняў з-за перадзелу рынкаў збыту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка8

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе27

У Мінску датэрмінова закрылі анімалістычную выставу. Прычына можа быць у асобных мастаках1

GTA 6 за адзін дзень пабіла рэкорды ўсіх часоў10

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі6

Звязаныя з ФСБ хакеры пачалі новую серыю атак на журналістаў і палітыкаў па ўсім свеце

«На жаль, многія людзі нават не ведаюць слова «барэльеф». Як беларуска робіць творы мастацтва з гіпсу1

Палітолаг Аліна Харысава выходзіць замуж за Данілу Багдановіча з «Чорнай кнігі Беларусі»59

«Шантажавалі «будучым вашай жонкі і станам яе мамы». Муж асуджанай на 10 гадоў Вольгі Харламавай расказаў пра спробы вярбоўкі з боку КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка8

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць