Спорт

Гулец, што вывеў Бельгію ў чвэрцьфінал Еўра, родам з унікальнай сям’і: вось што пра яе вядома

Сапраўдная каманда.

Фота the18.com

Бельгійскі паўабаронца Тарган Азар шмат чаго дабіўся ў футбольнай кар’еры. Ён гуляе ў дортмундскай «Барусіі», якая з’яўляецца адным з найлепшых нямецкіх клубаў, таксама быў удзельнікам футбольнага чэмпіянату свету — 2018 у Расіі і разам з камандай атрымаў там бронзу. Але аматары футбола ўсё роўна больш ведаюць імя брата Таргана — Эдэна, гульца славутага мадрыдскага «Рэала».

Увечары 27 чэрвеня Тарган усё ж такі здолеў гучна нагадаць пра сябе. У гульні плэй-оф чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі, на 42-й хвіліне, ён забіў прыгожы гол — паглядзіце самі:

Дзякуючы гэтаму Бельгія прайшла ў чвэрцьфінал Еўра, дзе 2 ліпеня сустрэнецца з Італіяй, а іх супернік Партугалія на чале з самім Крышціяну Раналду, адным з найлепшых гульцоў сучаснасці, адправілася дахаты. Яшчэ больш цікава тое, што ўдар Таргана Азара выбіў з Еўра дзейных чэмпіёнаў Еўропы: Партугалія ўзяла гэты тытул на мінулым чэмпіянаце 2016 года.

Здаецца, і ў Таргана, і ў Эдэна не было іншага шляху ў жыцці, акрамя футбола, бо ў сям’і Азараў усё звязанае з гэтай гульнёй. Нават матуля хлопцаў, Карын, некалі гуляла ў футбол і была нападаючай у адной з жаночых каманд бельгійскага першага дывізіёна. Натуральна, што свайго мужа, Цьеры, яна таксама сустрэла на стадыёне: як сведчыць легенда, гэты паўпрафесійны гулец прыйшоў паглядзець на дзяўчат.

Карын была першай, хто адмовіўся ад футбола на карысць сям’і. Яна сышла са спорту ва ўзросце 26 год, на чацвёртым месяцы цяжарнасці Эдэнам, сваім старэйшым сынам. Бацька хлопцаў, Цьеры, нейкі час яшчэ працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў школе, але потым пакінуў працу, каб прысвячаць дзецям больш часу.

Усяго ў сям’і Азараў чацвёра дзяцей, усе яны — хлопцы. Іх дзяцінства праходзіла ў невялікім бельгійскім горадзе Брэн-лё-Контэ. Азары жылі зусім недалёка ад футбольнага поля, і браты часта бегалі туды, каб ладзіць сабе трэніроўкі — а каб трапіць на поле, пралазілі праз дзірку ў агароджы. Натуральна, што браты гулялі ў футбол і ва ўласным сямейным дворыку, і Тарган нават распавядаў журналістам, што тыя гульні — яго найлепшыя дзіцячыя ўспаміны.

Тры браты Азары — Тарган, Кіліян і Этан. Фота lifebogger.com

А яшчэ хлопцы фанацелі ад зорнага французскага нападаючага Зінэдзіна Зідана, які якраз у канцы дзевяностых (калі дакладней — у 1998 годзе) разам са сваё зборнай стаў чэмпіёнам свету. Цікава, што пазней старэйшы з братоў, Эдэн, адгуляў два гады ў мадрыдскім «Рэале» якраз пад кіраўніцтвам свайго куміра.

Да «Рэала» ў жыцці Эдэна быў англійскі «Чэлсі», куды ён пераходзіў у 2012 годзе разам з братам Тарганам. Эдэн затрымаўся ў клубе на сем год і за гэты час сабраў з ім россып узнагарод — варта ўспомніць хаця б два тытулы пераможцы Лігі Еўропы і два чэмпіёнствы ў англійскім чэмпіянаце. Тарган жа, у сваю чаргу, не здолеў ні разу выйсці на поле ў афіцыйным матчы за «Чэлсі» і трапіў замест гэтага ў бельгійскі клуб «Зюлтэ-Варэгем». Нарэшце, два гады таму ён апынуўся ў дортмундскай «Барусіі» — на сёння самым выбітным клубе за ўсю яго кар’еру.

Эдэн Азар. Фота elartedf.com

Трэці з братоў Азараў, 25-гадовы Кіліян, таксама спрабаваў замацавацца ў «Чэлсі», але ў выніку апынуўся ў бельгійскім клубе «Сэркль Бруге». Гэта старая каманда, што некалькі разоў выйгравала чэмпіянат краіны і нацыянальны футбольны кубак — праўда, з часоў апошняга вялікага трафея гэтага клуба прайшло ўжо 35 год. Нарэшце, наймалодшы з Азараў, 17-гадовы Этан, зараз гуляе за бельгійскі клуб «Цюбіз».

Насамрэч, у гэтай сям’і ёсць і іншыя цікаўнасці, акрамя футбола. Распавядаюць, напрыклад, што ў дзяцінстве браты Азары вельмі любілі разам ездзіць на веласіпедах. Вядома, што сярод продкаў Азараў ёсць арабы, і часам у сеціве пішуць пра схільнасць братоў да ісламу.

Некалі журналісты разведалі дэталі старой спрэчкі паміж Эдэнам і Тарганам Азарам — маўляў, хто на канец сезона забівае менш галоў у сваім чэмпіянаце, той і аплачвае сумесную вячэру. Цікава, як на гэтыя правілы паўплывае цудоўная гульня Таргана ў плэй-оф Еўра?

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма10

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Пад Талачыном перакуліўся аўтобус Масква — Брэст, загінула пасажырка

Ад звычайных пенсіянераў да багацеяў: хто і як гуляе ў мінскіх казіно

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін28

«Сітуацыя як на акупаваных тэрыторыях Украіны». Павел Баркоўскі — пра стан беларускай культуры20

У Расіі затрымалі 70 чалавек, якія маліліся за здароўе Зяленскага3

Мінус 40 і «Год без лета»: як кліматычная анамалія спарадзіла «Франкенштэйна», вампіраў і беларускую містыку3

Пазбавілі бацькоўскіх правоў цяжарную жанчыну з Мінска, чыя старэйшая дачка двойчы спрабавала скончыць жыццё самагубствам2

Расійскага дыпламата, які раней працаваў у пасольстве ЗША і быў завербаваны, асудзілі на 12 гадоў за здраду дзяржаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма10

26‑гадовы Андрэй паехаў у Расію ў марскі флот. Але трапіў на вайну і загінуў — маці кажа, спакусіўся вялікімі грашыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць