Грамадства

Як працуюць пункты пропуску на мяжы з Украінай і ці закрыюць іх

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся цалкам перакрыць мяжу з Украінай. Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас ўрачыстага сходу ў гонар Дня Незалежнасці. Журналіст Tut.by патэлефанаваў на прамую тэлефонную лінію Дзяржпагранкамітэта як фізасоба і даведаўся, ці будуць змены ў працы пунктаў пропуску. 

— Змяненняў у працы пунктаў пропуску няма. Едзьце [ва Украіну], няма ніякіх праблем. Вас жа гэта [закрыццё межаў] не тычыцца. Тут жа, напэўна, тычыцца пытанняў супрацьпраўнай дзейнасці на дзяржаўнай мяжы. Калі не збіраецеся парушаць, не хвалюйцеся. Наконт пропуску грамадзян праз дзяржаўную мяжу працуем без зменаў, з улікам пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №624 [пастанова «аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання»].

На пытанне, ці можа ўсё памяняцца, да прыкладу, праз тыдзень: выедзеш ва Украіну, а цябе потым не пусцяць назад, на прамой лініі выразна не адказалі.

— А што можа памяняцца? Ніякіх зменаў у працы пункта пропуску няма. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь свабодна вяртаюцца дадому, бесперашкодна, без праблем. Калі вы кантрабандыст і збіраецеся весці супрацьпраўную дзейнасць у Беларусі, тады перажываць варта, — сказалі на прамой лініі.

Афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі расказаў «Sputnik Беларусь», што ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце.

— Афармленне асоб, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску, ажыццяўляецца як на ўезд, так і на выезд з улікам дзеючых абмежаванняў і дадатковых мер бяспекі, якія заключаюцца ва ўзмацненні кантролю асоб і надгляду транспартных сродкаў, перш за ўсё ідуць на ўезд у Беларусь, — сказаў Бычкоўскі.

Прычынай рашэння закрыць мяжу з Украінай, нагадаем, Лукашэнка назваў тое, што з тэрыторыі суседняй краіны ідзе «велізарная колькасць зброі».

— Таму я даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай — сказаў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць